Сырныя клопаты

Сырныя клопаты

Ці ведае звычайны пакупнік, што за сырам трэба даглядаць, як за дзіцём? Наўрад ці кожны. Такія “інтымныя” моманты вытворчасці вядомы непасрэдна сыраробам, якія ўдзень і ўначы клапоцяцца пра кожны брус сыру.

Таццяна Анісімава прыйшла на малочны камбінат 34 гады таму адразу пасля вучобы. Працавала лабарантам хімбаканалізу, зменным майстрам у цэльнамалочным цэху, а зараз займае пасаду старшага майстра ўчастка па доглядзе сыру.

Нарадзілася жанчына ў Хоцімску, а падчас наведвання родзічаў у Варонежы паступіла ў мясцовую ВНУ на тэхнолага. Там і пазнаёмілася з будучым мужам Анатолем. Разам прыехалі працаваць у Асіповічы, дзе і ўладкаваліся.

— Люблю сваю работу і людзей, якія побач, — расказвае Таццяна Іванаўна. — Сыр, як і дзіця, патрабуе клопату. Вось прынялі мы партыю сыру — апускаем яго ў расол, дзе ён, у залежнасці ад гатунку, знаходзіцца ад 36 да 72 гадзін. Аб’ёмы немаленькія: адначасова соліцца 20 тон. Пасля гэтага далікатэс упакоўваем уручную з дапамогай машын, а потым ён праводзіць у камеры выспявання ад 25 да 80 сутак. І кожны брус (5-6 кілаграмаў) у працэсе выспявання трэба пераварочваць, апрацоўваць. А гэта, ні многа ні мала, 10 тон за змену. Прадукт далікатны, таму любіць, каб яго “песцілі”. Усяго ж на прадпрыемстве вырабляецца 18 відаў сыру. Шмат прадукцыі накіроўваецца на экспарт. Расіянам вельмі падабаюцца латэксныя сыры, асабліва пармезан. І нам ёсць што ім прапанаваць.

Абавязкаў у Таццяны Іванаўны шмат, ды і адказнасць, вядома, немалая. Трэба кантраляваць не толькі тэхналагічныя працэсы, але і стан абсталявання, весці дакументацыю. У калектыве 46 чалавек, у асноўным гэта жанчыны, і, хоць бывае і іскрыць ад эмоцый, але ўсе працуюць дружна.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем