В Осиповичах ведется прием ягод от жителей

В Осиповичах ведется прием ягод от жителей

Нарыхтоўка

Ураджай збірай і на зіму прыпасай!

Ліпень — сярэдзіна лета, калі масава паспяваюць дзікарослыя ды дамашнія садавіна-агародніна, ягады. Лішкі сакавітых пладоў закупляе Глускае райста.

Як паведамілі ў таварыстве, іх агароднінасховішча мае даволі вялікія аб’ёмы, таму зможа ўмясціць усю вітамінную прадукцыю, што прапануюць: агуркі, кабачкі, парэчкі, бульбу, цыбулю… Для гэтага гаспадарам трэба звярнуцца ў любы магазін райста. Працуюць у розных кропках раёна і нарыхтоўшчыкі.

Але жыхары Асіповіччыны не асабліва дзеляцца ўласным ураджаем. Затое, як заўсёды, ахвотна збіраюць і здаюць дары лесу. Найбольш часта гэта чарніцы, якімі багатыя нашы лясы. Адзін толькі Генадзій Курачоў з Лапіч прыняў у насельніцтва чатыры тоны гэтых ягад. Цэны на іх вагаліся, у залежнасці ад тэрміну паспявання, ад 3 да 8 рублёў за кілаграм. Зараз прымаюць па 7 рублёў 10 капеек. Цяпер здаваць сталі менш, а бывала, што сям’ёй прыносілі і па 40-50 кг у дзень. Некаторыя, каб папоўніць сямейны бюджэт, прысвячалі гэтай справе ўвесь працоўны адпачынак.

Зараз на чарзе брусніцы, іх пачнуць прымаць праз два тыдні. А вось дурніцы землякі не спяшаюцца несці ў прыёмны пункт, што і зразумела: не так многа іх у наваколлі, ды і цана за кілаграм гэтых каштоўных ягад толькі 4 рублі.

Часцей за іншыя магазіны ягаднікі-гараджане здаюць свой набытак у гандлёвую кропку Осава. Відаць, спрыяе таму ўдалае размяшчэнне крамы: адразу пасля збору можна рэалізаваць “трафей” і вярнуцца дадому ўжо з грашыма.

Сезон нарыхтовак працягваецца. Нарыхтоўшчыкі чакаюць дажджоў, спадзеючыся, што яны паспрыяюць ураджаю грыбоў, бо пакуль не багатыя на іх бары ды гаі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем