Осиповчане приняли участие в фестивале народного творчества “Берагіня”

Пераможны працяг
На ХІ рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці “Берагіня”, які прайшоў напрыканцы мінулага тыдня, у чарговы раз удала выступілі ўдзельнікі калектыву “Сузор’е” .
За пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю дыпломамі ІІ ІІІ ступені былі адзначаны адпаведна Наталля Еўдакімовіч і пара выканаўцаў Дзіяна Шайко-Аляксандр Валанковіч.
Фестываль “Берагіня” лічыцца культурным брэндам Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці і мае важнае значэнне для захавання фальклорнага мастацтва ў нашай краіне.