Што такое шчасце?

Што такое шчасце?

razmovajpg

Заўважана: у якое б рэчышча ні імкнуўся павярнуць гутарку з педагогам, яна ўсё роўна пойдзе ў кірунку выхавання дзяцей. Так атрымалася і з Аленай КУЛАКОЎСКАЙ, старшынёй райкама беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Такому ходу спрыяла яшчэ і тое, што побач з утульнай тэрасай, дзе няспешна ішла размова, бавілі час чацвёра ўнукаў гаспадыні: Данііл, Лаліта, Валерыя і Глеб. Аказваецца, тут дзейнічае сапраўдны летні лагер працы і адпачынку, у які прымаюць малых на падставе ўласнаручна напісаных заяў. Гледзячы на гэтых абаяльных і, мяркуючы па канцэртных нумарах, якія на развітанне паказалі дзеці, таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, хіба можна было пазбегнуць тэмы дзяцінства? Ды і прычын адхіляць яе, блізкую кожнаму чалавеку, няма.
— Любая матуля ўжо па існасці сваёй выхавальніца, а ці дапамагаюць у гэтай справе менавіта педагагічныя веды?
— Усякія веды — каштоўнасць апрыёры. Чым больш чалавек пазнае, тым шырэйшыя гарызонты перад ім раскрываюцца. Адпаведна, тым больш ён можа даць сваім дзецям і ўнукам. Ну а калі гэта яшчэ спецыяльныя метады і прыёмы, то магчымасці дасягнуць поспеху значна памнажаюцца.
— Якія якасці перш за ўсё неабходна выхоўваць у маленькім чалавеку?
— Асновай лічу самастойнасць, адказнасць, любоў да працы. А яшчэ трэба давяраць дзецям. I вучыць іх аналізаваць, каб самі маглі даваць ацэнку сваім паводзінам.
— А калі раптам усё ж здарыцца памылка?
— Мяркую, кожны мае на яе права, а дзеці — тым больш. Інакш як яны спазнаюць цану правільных учынкаў? Калі чалавек разумее, што памыліўся, і прызнае гэта — ужо добра. Як кажуць, самы лепшы настаўнік — жыццё: хоць і бярэ за свае ўрокі дарагавата, аднак і тлумачыць даходліва.
— Маеце статус і свекрыві, і цешчы. Ёсць адрозненне?
— З тае пары, як у нашых Дзмітрыя і Наталлі з’явіліся ўласныя сем’і, маем два сыны і дзве дачкі. Так што я проста матуля.
— Ці праўда людзьмі падмечана, што ў сям’і муж — галава, а жонка — шыя?
— Наконт мужа-галавы нічога супраць не маю, аднак прытрымліваюся пазіцыі “толькі разам, толькі кампраміс”. Так што разглядаць асобна часткі аднаго цэлага не пажадана.
— Ведаю, што любіце падарожнічаць, і не толькі па Беларусі…
— Сапраўды. I цягне паглядзець на іншыя краіны менавіта магчымасць атрымаць новую інфармацыю, дакрануцца да незнаёмай культуры, паглядзець на іншую арганізацыю жыцця. Мне падабаецца ў многіх месцах, аднак паехаць кудысьці назаўсёды не хацела б. Тыдзень — якраз дастатковы тэрмін. Магу з упэўненасцю сказаць: калі ёсць рай на зямлі, то ён тут, на Беларусі. Больш таго — у Вяззі.
— Дарэчы, што паспрыяла рашэнню аддаць перавагу сельскаму жыццю?
— Хутчэй за ўсё, магчымасць адчуваць сябе гаспадарамі. Сядзіба наша дазваляе не толькі вырошчваць бульбу — да слова, ужо некалькі гадоў запар гэта гатунак “скарб”— і астатнюю гародніну, але і займацца “малымі архітэктурнымі формамі”.
— Гэта можна назваць вашым сапраўдным захапленнем?
— Мяркую, так. Некалі ў Магілёве нават паспяхова скончыла курсы ландшафтнага дызайну. Вось і прыклад, што любыя веды ніколі не прападаюць дарма.
— А што наогул робіць жыццё ўтульным?
— Пачуццё абароненасці, надзейнасці ў заўтрашнім дні. А гэта ўсё можа даць толькі сям’я, дзеці, унукі. Так што лічу сябе шчаслівай жанчынай.
Валянціна КОРБАЛЬ.
Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость