23 июля прошла традиционная встреча заинтересованных литературой и историей осиповчан

23 июля прошла традиционная встреча заинтересованных литературой и историей осиповчан

Год народнага адзінства

Па слядах “Белага лебедзя”

Пасля гадавога перапынку, выкліканага эпідэмічнай сітуацыяй у краіне, узнавілі сваё існаванне Магдаленаўскія чытанні, прысвечаныя мецэнатцы Марыі Магдалене Радзівіл з рода Завішаў. 23 ліпеня адбылася традыцыйная сустрэча неабыякавых да гісторыі і літаратуры асіпаўчан, але прайшла яна ў неардынарным фармаце.

Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, які выступае арганізатарам культурнага фэсту, змяніў фармат чытанняў са звычнага — стацыянарнага — на аўтамабільную экскурсію па найбольш важных месцах Беларусі, звязаных з Марыяй Магдаленай.

— Такі фармат чытанняў прадыктаваны важнымі прычынамі, —тлумачыць дырэктар музея Антаніна Сцяпанава. — Па-першае, гэткім чынам клапоцімся пра здароўе. З улікам сітуацыі з каранавірусам збіраць вялікую колькасць людзей небяспечна. Па-другое, сённяшняй паездкай мы злучаем адной ніткай месцы, звязаныя з Магдаленай, знаёмімся з набыткамі ў даследаванні яе жыцця і дзейнасці, умацоўваем падмурак для пераўтварэння Магдаленаўскіх чытанняў у культурны брэнд Асіповіччыны.

Спачатку было Слова…

Адпраўной кропкай у маршруце творчага экспрэсу, які сабраў літаратараў, краязнаўцаў, гісторыкаў, прадстаўнікоў бібліятэчнай сістэмы, стаў мемарыяльны камень каля вёскі Дуброва, дзе ў дакавідныя часы і праводзіліся Магдаленаўскія чытанні. Настроіў прысутных на патрэбны лад журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец і даследчык жыццёвага шляху выдатнай беларускі Віктар Хурсік.

— У чым увогуле сэнс падзвіжніцтва Магдалены Іванаўны? Уявіце сабе: мы жывём у Расійскай імперыі, ніякіх нацыянальных аўтаномій няма. І вось яна першая сярод шляхты пачала вымаўляць само слова “беларусы”. У той час ішоў пошук шляхоў да нацыянальнага самавызначэння, і калі для Магдалены наспела патрэба ў канкрэтных кроках, то адзіным шляхам, з улікам тагачаснага заканадаўства, стала фінансаванне розных культурна-адукацыйных праектаў. Яна падтрымлівала грашыма выданне беларускамоўнай літаратуры і газет, дзейнасць беларускіх школ…

Лічу, што больш блізкае знаёмства з мясцінамі, звязанымі з жыццём выдатнай зямлячкі, будзе мець водгук у нашых сэрцах, — адзначыў Віктар Уладзіміравіч у сваёй прамове.

Лёс мецэнаткі занатоўваецца не толькі ў даследчых працах. Паэтэсы Лёля Багдановіч, Тамара Кавальчук і Ларыса Гарбайчук прачыталі ўласныя вершы, прысвечаныя гэтай гістарычнай асобе.

Там, дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша

Наступны прыпынак — касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) у Мінску. Там знаходзіцца прах Марыі Магдалены Радзівіл, які перавезлі са Швейцарыі ў 2017 годзе.

Сваякі і нашчадкі, якія пражываюць у Еўропе, вырашылі выканаць апошнюю волю княгіні і перапахаваць прах у роднай для яе Беларусі. Праўда, атрымалася гэта зрабіць не адразу, бо пытанне аказалася не такім простым. Адпаведны зварот быў перададзены ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а там спецыяльна ўтвораная рабочая група прапанавала перавезці астанкі ў Нясвіж і пахаваць яго ў фамільным склепе Радзівілаў. Прадстаўнікі гэтага роду ў адказ слушна нагадалі, што Марыя Магдалена ніколі не пражывала ў Нясвіжы і нават не прыязджала туды, а Радзівіл яна толькі па мужу… У выніку толькі праз дзевяць месяцаў было ўзгоднена рашэнне пра перапахаванне ў Мінску. Але не ў Чырвоным касцёле, як першапачаткова планавалася ва ўзгаданым вышэй звароце, а ў касцёле Святога Роха, які знаходзіцца ў гістарычным раёне сталіцы “Залатая горка”.

17 лютага 2018 года ў памяць пра княгіню Марыю Магдалену Радзівіл была адслужана Імша. У цырымоніі ўдзельнічалі яе сваякі: князь Мацей Радзівіл, Мікалай Радзівіл, праўнук Адам Замойскі, праўнучка Марыля Замойская, прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі. Металічную урну з прахам размясцілі ў нішы ў сцяне касцёла, пасля чаго зачынілі мемарыяльнай таблічкай з барэльефным партрэтам княгіні ў манаскім уборы і памятным надпісам.

Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае

Апошнім пунктам вандроўкі і самым насычаным па колькасці наведаных аб’ектаў і атрыманых уражанняў стаў Уздзенскі раён. У мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі асіпаўчане пазнаёміліся з выставай карцін, прысвечаных Магдалене, і нечакана — унікальнай для нашай краіны экспазіцыяй марскіх дзівосаў. Далей у пасёлку Первамайск — такую назву сёння маюць старажытныя Кухцічы — паглядзелі на пабудовы, якія захаваліся ад сядзібы Завішаў, і мясцовую піраміду — капліцу-пахавальню магнацкага роду, пабудаваную Казімірам Завішам. Двухпавярховая капліца дагэтуль прыцягвае да сябе ўвагу не толькі незвычайнай формай (яна падобна на ступеньчатыя піраміды Паўднёвай Амерыкі), але і інтрыгуючым павер’ем, што тут збіраліся па сваіх таемных справах мясцовыя масоны.

Ёсць у пасёлку і яшчэ адзін незвычайны будынак — кальвінскі збор. Своеасаблівы гібрыд храма і невялікай крэпасці быў папулярны ў еўрапейскіх абшчынах кальвіністаў у перыяд рэлі-гійных войн (XVI-XVII стст.). Будаваліся яны і ў рэлігійна-талерантным Вялікім княстве Літоўскім. Сёння ў Беларусі захавалася — у добрым альбо прыдатным для рэстаўрацыі стане — 15 кальвін-скіх збораў.

Кухціцкі ўмацаваны храм узнік у 1570-я гады і некаторы час быў адным з галоўных цэнтраў пратэстанцкага руху ўсходняй часткі ВКЛ. Тут некалі да-друкоўвалася Біблія асветніка і філосафа Сымона Буднага, а ў 2017 годзе збор стаў часовым прытулкам праху Марыі Магдалены на шляху да месца перапахавання. Гэтым сімвалічным рытуалам была падкрэслена гістарычная значнасць помніка і неабходнасць яго захавання для будучых пакаленняў беларусаў.

На жаль, не пашчасціла аглядзець мясцовыя выявы старажытнага дойлідства знутры. Практычна ўсе патрабуюць   сур’ёзнага рамонту, некаторыя (у тым ліку кальвінскі збор) закансерваваныя, таму заставалася толькі атрымліваць эстэтычную асалоду ад рэшткаў іх знешняй прыгажосці.

Свайго роду сэнсавай кропкай “падарожжа па магдаленаўскіх мясцінах” стала магіла свяшчэннамучаніка протаіерэя Міхаіла Навіцкага. Святар быў настаяцелем уздзенскага Петрапаўлаўскага храма. Мясцовыя жыхары вельмі паважалі айца Міхаіла і яго рахманую жонку Зіновію, многія давалі іх імёны сваім дзецям. Ён прымаў усіх, і таму да яго часта прыходзілі і атэісты: параіцца аб сваіх праблемах, папрасіць парады.

Пасля пачатку ганенняў на царкву Міхаіл Навіцкі ўсімі сіламі бараніў храм і магчымасць весці набажэнствы. Аднак у 1933 го-дзе Петрапаўлаўскую царкву закрылі, а праз два гады не стала і самога святара. Ён памёр пасля нападу невядомых бандытаў, якія былі ўпэўнены, што айцец Міхаіл недзе хавае золата…

Нескладана заўважыць рысы падабенства лёсаў двух зусім розных людзей — прадстаўніцы вышэйшай арыстакратыі і простага сельскага святара. Яны любілі Радзіму. Рабілі ўсё, што маглі, каб жыццё людзей было лепшым. І іх імёны захаваліся ва ўдзячнай народнай памяці.

Добрыя прыклады жыцця, якое было пражыта недарэмна!

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем