Электричество вместо газа

Электричество вместо газа

Адным з пытанняў, якія былі агучаны падчас сустрэчы са Святланай Шутавай, былі праблемы з пераводам жылых дамоў на электраацяпленне і ўстаноўкай электрапліт замест газавых, з якімі некаторы час назад сутыкнуліся жыхары рэгіёна.

“АК” папрасіла намесніка начальніка Асіповіцкага раёна электрычных сетак Яўгенія Курыцкага пракаментаваць сітуацыю.

— Сапраўды, пазалетась у гэтай справе былі пэўныя складанасці, — растлумачыў Яўгеній Валянцінавіч. — Дзейнічалі іншыя разліковыя нарматывы для пераводу жылля на электрасілкаванне, якія часта перавышалі тэхнічныя магчымасці электрычных сетак населеных пунктаў. Сёння ўсё прасцей. Пэўная мадэрнізацыя абсталявання РЭС павялі-чыла яго магчымасці, а бытавыя электранагравальныя прыборы сталі больш энергаэфектыўнымі. Да таго ж узгаданыя абмежаванні па максімальнай магутнасці адменены, і цяпер ёсць магчымасць “падагнаць” электракацёл ці электрапліту пад магчымасці энергасістэмы канкрэтнага населенага пункта.

Да прыкладу: калі лакальная электрасетка “не цягне” 4-канфорачную пліту магутнасцю ад 4 кілават і вышэй, можна паставіць 2-канфорачную, якая спажывае энергіі ў тры разы меней.

Спрашчэнне ўмоў падключэння значна пашырыла доступ жыхароў горада і раёна да электрычнасці высокай магутнасці, таму ў многіх з тых, хто раней не атрымаў адпаведны дазвол, з’явіўся яшчэ адзін шанс.

РЭС па ўласнай ініцыятыве пераглядае адхіленыя заявы, аднак пры жаданні яе можна падаць паўторна. Ды і тым землякам, якія раней не цікавіліся поўнай электрыфікацыяй жылля, ёсць сэнс перагледзець свае адносіны да таннай і зручнай крыніцы энергіі.

Сёння колькасць дамоў, якія абсталяваны электраплітамі і электракатламі, адносна невялікая: 147 па горадзе і раёне. Попыт на такое пераабсталяванне ўстойлівы, хаця і асцярожны. Штодзень некалькі чалавек звяртаецца ў РЭС — пераважна за тлумачэннямі, як праходзіць гэта працэдура.

Паспрабуем раскласці алгарытм дзеянняў “па паліцах”.

Спачатку трэба звярнуцца ў райвыканкам, напісаць заявы на дазвол рэканструкцыі жылога памяшкання і атрымання тэхнічных умоў для яго выканання.

Калі будзе прынята станоўчае рашэнне аб магчымасці падключэння — вердыкт выносіцца па кожным доме паасобку, — распрацоўваецца праектная дакументацыя.

Абапіраючыся на гэты дакумент, заказчык можа звярнуцца ў РЭС ці іншую арганізацыю для выканання патрэбных работ па мантажы абсталявання.

Пры наяўнасці дазволу, неабходных сродкаў і папярэднім набыцці ўсяго неабходнага рыштунку перавод дома на электрасілкаванне зойме прыкладна два месяцы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 24-677 ці падчас наведвання службы “адно акно” АРЭС па адрасе: вул. Сумчанкі, 48.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем