Асіповіцкі квас карыстаецца папулярнасцю

Асіповіцкі квас карыстаецца папулярнасцю

kvas

З надыходам цёплага надвор’я самымі запатрабаванымі прадуктамі становяцца розныя напіткі. Правільна робяць тыя, хто імкнецца не толькі наталіць смагу, але і падсілкаваць арганізм. I тут квас — якраз тое, што трэба. Асабліва жывы, без кансервантаў, які і вараць на РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”.
Гэты смачны і карысны напітак, які ўтрымлівае вялікую колькасць вітамінаў, мікраэлементаў, бялкоў, вугляводаў, арганічных кіслот, землякі могуць набыць у многіх гандлёвых кропках. У першую чаргу гэта фірменныя павільёны на мясцовым рынку і па вуліцы Пратасевіцкай, а таксама “Гарачы хлеб”, які размешчаны побач з прадпрыемствам. Завозяцца металічныя кегі з квасам і ў кафетэрыі магазінаў №№ 2 і 25 ААТ “Гандаль”, кафэ “Юнацтва” і краму райста “Перекресток”, ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” прапануе асіповіцкі квас пераважна пасажырам — павільён размешчаны каля чыгуначнага вакзала, ёсць свежы хлебны напітак і ў магазіне № 17 на вуліцы Патоцкага, у “Крыніцы” прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Прусакоў”. I геаграфія продажу пастаянна пашыраецца: сёлета квас можна набыць не толькі ў нашым раёне, але і ў суседніх — Бярэзінскім і Пухавіцкім.
Асаблівае месца ў “квасным” супрацоўніцтве належыць мясцоваму ПГУП “Магія плюс”.
— Як толькі на хлебазаводзе пачалі варыць квас, ён з’явіўся ў асартыменце дзвюх нашых гандлёвых кропак — ля пераходнага моста на чыгуначным вакзале і побач з магазінам “Ветразь”, — сведчыць гаспадыня “Магіі плюс” Юлія Сцяпанава. — Тэрмін захавання жывога квасу толькі 5 дзён, але з задавальненнем бяром прадукт на рэалізацыю. Мне і самой ён падабаецца, і пра яго карысць добра ведаю. Ну і, безумоўна, важны аргумент — тавар карыстаецца стабільным попытам.
Валянціна ПАШКЕВІЧ.
Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем