У райвыканкаме ўшанавалі лепшых выпускнікоў Асіповіччыны

У райвыканкаме ўшанавалі лепшых выпускнікоў Асіповіччыны

vpyskpg

Традыцыйна на фінішы навучальнага года ў райвыканкаме ўшаноўваюцца лепшыя выпускнікі — не была парушана традыцыя і сёлета.
У зале пасяджэнняў прысутнічалі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі, бацькі, вучні, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Загадчык райаддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка адзначыла, што ў жыцці юнакоў і дзяўчат адгорнута новая старонка і перад імі адкрытыя ўсе шляхі, выказала надзею, што яны выбяруць правільную сцяжынку, павіншавала іх з удалым заканчэннем школы. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч уручыў выпускнікам, якія паспяхова здалі экзамены, даказаўшы наяўнасць выдатных ведаў, залатыя медалі, а іх бацькам — Падзячныя пісьмы за дастойнае выхаванне. Таксама ўзнагароджаны класныя кіраўнікі «залатых» гімназістаў і школьнікаў і дырэктары ўстаноў адукацыі, у якіх яны навучаліся.
У гэтым годзе медалі атрымалі 6 дзяўчат і 3 юнакі. Трое з іх — гімназісты, дзве — вучаніцы СШ № 2, па адной — з СШ № 4 і Ялізаўскай школы. Даказалі трываласць ведаў і вясковыя выпускнікі — «зазіхацелі» медалямі Вяззеўская і Свіслацкая СШ.
Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Святлана Юр’еўна Мамсікава, Людміла Аляксееўна Шэбаліна, Ганна Пятроўна Маісеенка, Ірына Уладзіміраўна Бодрусева, Валянціна Сяргееўна Грышановіч і Ірына Васільеўна Сямашка расказалі аб сваіх «зорачках», іх дасягненнях і захапленнях, марах і жыццёвых планах.
Выпускнікі мараць абраць розныя спецыяльнасці, але, кім бы яны ні сталі, галоўнае, адбыцца як асобам, знайсці сваю нішу ў жыцці. Хай жа ўсё будзе добра ў вас, нашы дарослыя дзеці!
Iмёны сёлетніх медалістаў: Кацярына ВІТКОЎСКАЯ, Таццяна ЦІШКЕВІЧ, Уладзіслаў САМСОНЧЫК — гімназія, Паліна БАБКІНА, Ангеліна ДЗЯТЛАВА — СШ № 2, Святлана ПАПОВА (СШ № 4), Максім РУДЗЬ (Вяззеўская), Марыя БОДРУСЕВА (Ялізаўская), Кірыл ПЕТРАЧЭНКА (Свіслацкая СШ).

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем