Лето в оздоровительном лагере «Родник» проходит насыщенно

Лето в оздоровительном лагере «Родник» проходит насыщенно

Канікулы

Весела, займальна і з карысцю

Падчас другой змены выхаванцы аздараўленчага лагера “Родник” паспелі паспаборнічаць у малых Алімпійскіх гульнях, дзе жартам прадстаўлялі кожны атрад як зборную каманду якой-небудзь краіны, рабяты першага атрада прымералі на сабе пасаду выхавальнікаў у дзень дзіцячага самакіравання і арганізавалі конкурсную праграму “Апельсінавая вечарынка”, а ў дзень Нептуна хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў прыгодніцкай гульні-падарожжы “Русалочка”.

Акрамя гульняў і спаборніцтваў, работнікі лагера арганізуюць для рабят розныя пазнавальныя мерапрыемствы. Так, выхаванцы наведалі сельскі Дом культуры аг. Вяззе. Дырэктар СДК Мікалай Забаўскі правёў экскурсію для хлопчыкаў і дзяўчынак, расказаў пра традыцыі мясцовых жыхароў і выканаў некалькі музычных урыўкаў на валынцы і дудзе. Яшчэ адна цікавая экскурсія прайшла ў адміністрацыйны будынак лясніцтва аг. Вяззе, дзе ляснічы Аляксей Жук расказаў пра дрэвы, якія растуць на тэрыторыі ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, спецыфіку работы і ахову зялёных насаджэнняў.

У аздараўленчым лагеры ўтрымліваюцца гадаванцы — птушкі амадзіны. Дзеці з задавальненнем назіраюць за іх паводзінамі, даглядаюць і гутараць з імі, а старэйшыя вывучылі інфармацыю пра амадзінаў і расказваюць малодшым аб асяроддзі пражывання птушак, іх звычках, умовах утрымання і іншым. Таксама сочаць за самаадчуваннем птушак, іх рацыёнам і санітарным станам клеткі.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старэйшыя хлопцы правялі для малодшых майстар-клас па вырабе тэматычнай паштоўкі. Перад пачаткам творчай працы ўдзельнікі ўспомнілі гісторыю знамянальнага дня і традыцыі правядзення свята. Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Палітра” падрыхтавалі выставу “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь” і тэматычны плакат.

У суботу ў лагеры адбыліся ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Незалежнасці, і святочны канцэрт. Лепшым выхаванцам было прадастаўлена права ўскласці гірлянду памяці да помніка тым, хто загінуў у Вялікай Айчыннай вайне, размешчанага на тэрыторыі Вяззеўскага сельскага Дома культуры. У завяршэнне дня дзеці і дарослыя прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам”. А на гэтым тыдні для старэйшых рабят была арганізавана экскурсія на мемарыяльны комплекс   в. Брыцалавічы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость