Осиповчане пишут нам про Купалье

Осиповчане пишут нам про Купалье

Нам пішуць

Свята Івана Купалы звязана з вялікай колькасцю рамантычных і чароўных легенд і паданняў. У гэты дзень усё прыходзіць у рух: дрэвы перамяшчаюцца, жывёлы размаўляюць паміж сабой. І нават сонца не можа выстаяць на месцы — яно “грае”. Па-дзяляецца на незлічоную колькасць рознакаляровых колаў, якія перасоўваюцца, ствараючы дзіўную гульню святла.

Такую з’яву бачыў і наш зямляк Максім Шалыпін з аг. Каменічы. Аб гэтым ён напісаў у сваім лісце ў рэдакцыю.

“Сёння дзень летняга сонцастаяння, і вельмі сімвалічна было ўбачыць на небе гэта. Да таго ж сёння свята Івана Купалы, і пра гульню сонца ў гэты дзень таксама згадваецца. З Вікіпедыі: “Вядома павер’е, згодна з якім на Івана Купалу сонца на ўзыходзе пераліваецца рознымі колерамі або падскоквае, міргае, спыняецца і г.д. Часцей за ўсё аб гэтай з’яве кажуць, што сонца грае ці скача <…>.

Спачатку мне здалося, што гэта вясёлка, але ўбачанае апынулася куды больш цікавай з’явай. “Гало” было заўважана сёння ўвечары ў нас у аграгарадку Каменічы пасля 18.00 і назіралася каля гадзіны”.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем