На днях работники Вязьевского СДК отпраздновали Купалье

На днях работники Вязьевского СДК отпраздновали Купалье

Традыцыі

Папараць-кветку шукалі

Днямі работнікі СДК аграгарадка Вяззе разам з сябрамі адсвяткавалі Купалле

Ехаць у Вяззе на Івана Купалу стала для землякоў традыцыяй. Работнікі мясцовага сельскага Дома культуры заўсёды арганізуюць тут насычаную праграму, а вясковы каларыт так і вабіць гасцей прыехаць.

Весела і шматлюдна было ў аграгарадку і ў гэты аўторак. Адкрыў свята народны ансамбль “Чыстыя крыніцы” з Вязаўніцы. А потым ракой паліліся гульні, спевы, жарты і конкурсы. Чаго тут толькі не было! Канечне, не абышлося і без выбару Купаліша і Купалінкі.

А якое ж Купалле без традыцыйных вянкоў і абрадаў? Усе жадаючыя плялі для конкурсу купальскія вянкі і рыхтавалі цікавыя прыпеўкі. Лепшы вянок атрымаўся ў Алёны Лагодзіч. Тры Іваны вызначалі паміж сабою, хто лепшы свістун. Як вядома з даўніх часоў, асабліва шмат дзівосных цудаў адбываецца ў купальскую ноч. Але каб жаданне спраўдзілася, трэба пастарацца. Вось і гасцям прапаноўвалася магчымасць закінуць свае вянкі на кола, каб тыя ўтрымаліся.

Для гасцей выступалі танцавальны калектыў “Капрыз” (РЦК), дзіцячыя калектывы “Канфеці” і “Фантазёры” (Вяззеўскі СДК), гурт “Вяззеўскі настрой”, узорны ансамбль танца “Ассорти” (РЦК), Вольга Бегункова, Віталь Парамонаў, Раман Кубар, Дзяніс Сідарэнка, танцавальны калектыў “Пламя” (Ялізава).

Народны ансамбль “Вязанка” правёў для гасцей танцы па-даўнейшаму, пасля чаго запрасіў у карагод вакол вогнішча, якое распалілі на беразе Асіповіцкага вадасхо-вішча сіламі мясцовых жыхароў. Шчыра кажучы, нават тры карагоды, бо на практыцы змясціцца ў адзін ва ўсіх жадаючых не атрымалася. Але гэтак было весялей, а традыцыйныя купальскія спевы калектыву далёка разносіліся над воднай гладдзю.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем