8 июля исполняется 160 лет со дня рождения Магдалены Ивановны Радзивилл

8 июля исполняется 160 лет со дня рождения Магдалены Ивановны Радзивилл

Дата

Жорнаўская гаспадыня

8 ліпеня спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння Магдалены Іванаўны Радзівіл

Асоба Магдалены Радзівіл была шматграннай. Княгіня, якую прымалі ў першых дварах Еўропы, не грэбавала размовамі з простымі сялянамі, уважліва слухала іх скаргі і ў большасці выпадкаў дапамагала. Яе адданасць беларускасці была незвычайнай.

Адна з польскіх газет пачатку ХХ стагоддзя напісала пра такі выпадак. Да пана Слатвінскага ў Раванічы (зараз Чэрвенскі раён) прыйшоў наймацца на працу егер. Высветлілася, што гэтага чалавека звольніла з працы ў сваім лесе Магдалена Радзівіл. Ён «моцна падкрэсліваў сваю польскасць» — яго жонка падпісалася на папулярную польскую газету. Магдалена не магла знесці такой «маніфестацыі» і загадала ляснічаму разлічыць егера.

Магчыма, гэты прыклад з шэрагу дзівацтваў, але яе клопатам быў просты народ. І бачыць яго яна хацела адзіным, без падзелу па якой бы то ні было прыкмеце. Паказальна, што, змагаючыся з польскасцю, яна адстойвала касцёлы. «Ёсць касцёлы ў Іспаніі, Францыі, Італіі. Кожны з іх размаўляе на роднай мове, служыць свайму народу, дык і наш касцёл павінен быць беларускамоўным», – казала жанчына. Гэтаму, зразумела, супраціўлялася польскае начальства, ды і руская адміністрацыя рабіла ўсё, каб касцёл стаў рускамоўным.

У 1904 годзе, рыхтуючыся да пераезду на пастаяннае жыхарства з Варшавы ў Жорнаўку, Магдалена звярнулася да ўладаў за дазволам пабудаваць касцёл. Відавочна, у той час была паса-джана і ліпавая алея, якая акружала б будучую святыню і якую мы бачым сёння. Але тады княгіні адмовілі. Між тым пытанне гэта было важным, і праз восем гадоў яно ўсплыло зноў. Магдалена звярнулася да мінскага губернатара з просьбай дазволіць праводзіць каталіцкія набажэнствы ў хатняй капліцы ў вёсцы Уборак. Якой бы паўстала тая кап-ліца — невядома, але газеты абвінавацілі Магдалену ў наса-джэнні каталіцызму, маўляў, зноў захацела пабудаваць касцёл. Яна ж растлумачыла, што вялікія адлегласці і цяжкасці зносін у веснавую бездараж не дазваляюць людзям штодзённа бываць у храме. Зрэшты, у навакольных вёсках Амінавічы і Уборак у асноўным жывуць католікі, і толькі ў Пагарэлым і Жорнаўцы — праваслаўныя. Жорнаўскія ходзяць у лапіцкую царкву, пагарэльскія моляцца ў сваёй, а католікам даводзіцца дабірацца ці ў Свіслач, ці пад Суцін. Канешне ж, і самой ёй, нават у карэце, было далекавата датуль.

Захаваліся пісьмовыя сведчанні аб дапамозе Магдалены сялянам. Яна фінансава падтрымлівала ў час бяды, дапамагала шматдзетным, станоўча ставілася да адукацыі сялянскіх дзяцей.

Аднак мясцовыя клопаты не засланялі ёй галоўную справу жыцця — абуджэнне нацыянальнай свядомасці. Адсюль, з асіповіцкай зямлі, ішлі фінансавыя патокі для стварэння падпольных беларускіх школ, перакладаў катэхізіса, падтрымкі святароў, настаўнікаў, літаратараў. Гэта яе грошы адрадзілі беларускае кнігадрукаванне і журналістыку. Дзякуючы ёй пабачылі свет першыя кнігі Коласа, Буйло, Ядвігіна Ш. і іншых творцаў. Дзякуючы яе грашам мы маем адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максі-ма Багдановіча.

Ушаноўваючы памяць пра Магдалену Радзівіл, мы аддаём належнае тым, хто пачынаў наш шлях да сёняшняй квітнеючай Беларусі, да яе дзяржаўнасці. Яны ўпэўнена крочаць у будучыню разам з намі.

Віктар Хурсік.

 

 

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость