Осиповичский центр творчества, детей и молодежи предлагает много вариантов для отдыха во время летних каникул

Осиповичский центр творчества, детей и молодежи предлагает много вариантов для отдыха во время летних каникул

Адукацыя

Адпачынак на хвалі творчасці і ведаў

Бягучы год для дадатковай адукацыі асаблівы: роўна сто гадоў таму адкрыўся першы гурток тэатральнай творчасці дзяцей

Сёння юныя землякі маюць магчымасць знайсці для сябе цікавы і карысны занятак у раённым цэнтры творчасці, дзе працуюць аб’яднанні па інтарэсах рознай накіраванасці: вакал, харэаграфія, дэкаратыўна-прыкладное, выяўленчае мастацтва, тэхнічная творчасць, краязнаўства, турызм, інтэлектуальныя гульні, экалогія і іншыя. Падчас вучэбнага года ў цэнтры займаюцца больш за 1 800 хлопчыкаў і дзяўчынак, а педкалектыў складаецца амаль з 70 чалавек. Выхаванцы рэгулярна паспяхова ўдзельнічаюць у розных конкурсах, і гэты год не выключэнне. Скарбонка цэнтра творчасці папоўнілася 41 дыпломам абласных, 10 рэспубліканскіх і 37 міжнародных конкурсаў. Але спіс пакуль не поўны, бо ўзнагароды працягваюць паступаць, і гэта падстава ганарыцца дасягненнем выхаванцаў.

Вядома, такія абставіны абавязваюць педагогаў цэнтра забяспечыць дзецям актыўны і займальны вольны час на канікулах. Каб хлопчыкі і дзяўчынкі цікава правялі лета, арганізавана работа аздараўленчых лагераў. Гэта кругласутачны турысцка-края-знаўчы неперасоўны палатачны лагер «Радзімічы», кругласутачны турысцкі палатачны неперасоўны лагер «Азімут», у якіх дзеці вывучаюць гісторыю малой Радзімы, знаёмяцца з прыродай, славутасцямі, традыцыямі і звычаямі роднага краю. На базе кругласутачнага аздараўленчага лагера «Крыніца» працуе добра вядомы адораным дзецям лагер «Інтэлектуал». У ваенна-патрыятычным лагеры «Юнацтва» ёсць магчымасць набыць веды па пачатковай ваеннай і фізпадрыхтоўцы. А для тых, хто любіць мастацкую творчасць, — аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Атлантыда”, які працуе ў дзве змены.

Пошук і спрабаванне новых форм занятасці рабят працягваецца. Так, мяркуючы, што дзецям падабаецца гульнявая пляцоўка «Летні калейдаскоп», педагогі цэнтра арганізуюць развіваючыя гульні, конкурсы, працу творчай майстэрні па нанясенні аквагрыму і мехендзі. Першыя сустрэчы з юнымі асіпаўчанамі паказалі, што такая ідэя іх зацікавіла. Значыць, сяброў у цэнтра творчасці стане яшчэ больш.

Ліна Бахарава,

метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость