Асіповічы: хроніка здарэнняў (02/07/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (02/07/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 3 па 9 чэрвеня здзейснена 13 крадзяжоў, выяўлена 4 выпадкі самагонаварэння, угон аўтамабіля. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, якія ўхіляліся ад выплаты даўгоў дзяржаве.
3-4 чысла прайшла серыя налётаў на прыпаркаваныя ў дварах жылых дамоў аўтамабілі. Невядомыя пакуль зламыснікі, разбіваючы шкло альбо падбіраючы ключы, выцягнулі з салонаў разнастайнай аўтамабільнай электронікі і пакінутых гаспадарамі каштоўных прадметаў на агульную суму звыш 8 млн. руб. Таксама з адной машыны былі знятыя ўсе чатыры колы.
3 чэрвеня падчас сумеснай аперацыі раённых і рэспубліканскіх спецслужбаў на шашы Мінск-Гомель былі затрыманы два мікрааўтобусы, у якіх без належных дакументаў перавозілася каля 3 тон лому каляровых металаў.
4 чысла ў ЦРБ брыгада хуткай меддапамогі даставіла рабочага магілёўскага прадпрыемства, які падчас дэмантажу будынка АЗС № 48 (каля в. Камарына на шашы Мінск-Гомель) атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Прычынай чэрапна-мазгавой траўмы, удару грудной клеткі і шматлікіх пераломаў рэбраў стала падзенне жалезабетоннай пліты.
8 чэрвеня ў беспрытомным стане знойдзены на гарадскім палігоне ЦБА 57-гадовы непрацуючы жыхар в. Замошша. Нягледзячы на намагані ўрачоў, мужчына памёр праз тры гадзіны пасля шпіталізацыі ў райбальніцу.
На наступны дзень тэрміновая медыцынская дапамога спатрэбілася 49-гадоваму жыхару п. Татарка, які атруціўся невядомым рэчывам.
РАСК
Узбуджана 11 крымінальных спраў, у тым ліку: па фактах рабаўніцтва, грубага парушэння ўмоў адбывання пакарання па месцы жыхарства, крадзяжу 1,3 тоны металалому з прыпаркаванай у адным з дачных таварыстваў аўтамашыны і махлярства з боку групы работнікаў ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ», якія незаконна вывезлі з тэрыторыі прадпрыемства гатовай прадукцыі на суму каля 8 млн. руб.
ДАI
Спынена 158 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў, 63 «ліхачы» і 2 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 10 ДТЗ.
4 чысла на перасячэнні вул. Дзмітрыева і Завадскога завулка пры павароце налева аўтамабіль «Аўдзі» не прапусціў сустрэчны «Хюндай». У выніку сутыкнення пасажырка апошняй машыны атрымала цяжкія пашкоджанні грудной клеткі.
5 чэрвеня на перакрыжаванні вул. Юбілейнай і Р.Кунько «Опель-Франтэра» ўрэзаўся ў дзве машыны, якія стаялі каля святлафора. Пры спробе ўцячы з месца аварыі вадзіцель джыпа даў задні ход і пратараніў яшчэ два аўтамабі-лі, а потым, зноў рвануўшы ўперад, «падраўняў» бок пятай легкавушцы. Джыпер усё ж уцёк з месца ДТЗ, кінуў свой «Опель» на гарадскім мотадроме і на нейкі час знік у невядомым кірунку.
Як стала вядома, парушальнік, які «праславіў» сваім нахабствам наш раён на ўсю краіну, знаходзіўся за рулём, не маючы вадзіцельскіх правоў — іх ён быў пазбаўлены раней за не менш уражваючыя дарожныя «свавольствы».
За перыяд правядзення аперацыі «Увага, дзеці!» каля школ і іншых месцаў канцэнтрацыі непаўналетніх спынена 271 парушэнне правілаў руху, у тым ліку 56 выпадкаў перавышэння хуткасці і 8 — п’янства за рулём.
АУСТ
Затрыманы 3 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку, складзена 72 адміністрацыйныя пратаколы, спынена 17 транспартных правапарушэнняў.
Дэпартамент аховы
Спынена хуліганства, 5 дробных крадзяжоў, 3 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства і 2 — правілаў дарожнага руху.
IАЖіРС
Складзена 3 пратаколы па фактах паркоўкі аўтамабіля ў водаахоўнай зоне, лоўлі забароненымі прыладамі і знаходжання з такімі прыладамі каля вадаёму.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость