Браты Емяльянавы: футбол на дваіх

Браты Емяльянавы: футбол на дваіх

bratiy jpg

Не сакрэт, што акрамя баскетолу, мужчынская палова асіпаўчан вельмі любіць футбол і з вялікай цікавасцю сочыць за гульнямі каманды другой лігі, якая сёлета папоўнілася перспектыўнымі хлопцамі, як, напрыклад, Андрэй і Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАВЫ — браты-блізняты, выхаванцы трэнера ДЮСШ Аляксандра Елезаранкі. Сёлета юнакі скончылі СШ № 1 і будучыню сваю бачаць у прафесійным футболе.
Дарэчы, у гісторыі гэтай гульні вядома шмат знакамітых блізнят-футбалістаў: Аляксей і Васіль Беразуцкія, Фабіа і Рафаэль да Сілва, Кірыл і Дзмітрый Камбаровы, Дзмітрый і Яўген Ятчанкі і другія, так што ў маладых спартсменаў усё толькі пачынаецца.
У дзяцінстве браты захапіліся лёгкай атлетыкай. Фізічныя зададкі — моцнае здароўе, цярплівасць і мэтанакіраванасць — у юнакоў ёсць. Як адзначае настаўнік фізкультуры СШ № 1 Сяргей Глотаў, хлопцы заўсёды працавалі на перспектыву, а футбол — асаблівае захапленне, якое з цягам часу перарасло ў спосаб жыцця.
Як правіла, блізняты падобныя адзін на аднаго, але маюць зусім розныя характары. Андрэй больш адкрыты, Аляксандр хутчэй маўклівы. Яны зараз у такім узросце, калі — пры жаданні — можна дасягнуць любой вяршыні. Таму з задавальненнем наведваюць трэніроўкі штодня, ходзяць у трэнажорную залу, плаваюць. У школе без іх не абыходзілася ніводнае спартыўнае спаборніцтва. Емяльянавы неаднаразова займалі высокія прыступкі спартыўнага п’едэстала ў лёгкай атлетыцы, выводзячы сваю школу наперад. Той жа Андрэй стаў пераможцам раённага атлетычнага кросу, Міждзяржаўнага Асіповіцкага марафону ў забегу на 2 кіламетры, бронзавым прызёрам абласной спартакіяды. Але юнакоў больш вабіць футбол, яны наогул цікавяцца прафесійным спортам, любяць сачыць за поспехамі клубаў «Ліверпуль» і «Чэлсі».
Дарэчы, хлопцы ўжо спрабавалі сябе ў якасці «легіянераў» — нярэдка згулялі за разнастайныя аматарскія каманды па міні-футболе.
Андрэй вырашыў паступаць на завочнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту, а Аляксандр над сваім выбарам навучальнай установы пакуль раздумвае. Удзел у гульнях ФК «Асіповічы» для іх — шанц паказаць сябе і набрацца вопыту.
Нэлі АСТРЭЙКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем