22 июня 1941 года началась Великая Отечественная война

22 июня 1941 года началась Великая Отечественная война

Памяць

Больш не павінна паўтарыцца

22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікай Айчынная вайна. Пачатак баявых дзеянняў складваўся для Савецкага Саюза катастрафічна, аднак менавіта ў той перыяд кіраўніцтвам краіны былі прыняты рашэнні, што стварылі трывалы падмурак будучай перамогі.

Сярод іх абавязкова трэба ўзгадаць імклівы перавод усёй краіны на ваеннае становішча, правядзенне куды больш маштабнай, чым гэта прадугледжвалася даваеннымі планамі, мабілі-зацыі ваеннаабавязаных і, канечне, эвакуацыю вытворчасці з заходніх раёнаў на ўсход.

 Чырвоная армія гінула, але выйгравала галоўнае: час, які быў патрэбны, каб краіна змагла арганізаваць непераадольнае су-праціўленне. І атрымалася! План “Барбароса” — разгром СССР за некалькі тыдняў — мог быць паспяховым пры ўмове, што вермахт знішчыць 150-160 дывызій Чырвонай арміі. На заходніх межах СССР трымаліся прыблізна такія сілы — 170 дывізій. Аднак гэта быў толькі першы эшалон абароны. Краіна своечасова паспела сфарміраваць ды ўзброіць другі і трэці эшалоны, пераламаць якія ў вермахта ўжо не было магчымасцей.

Па сутнасці, свой бліцкрыг немцы прайгралі ўжо пад Смаленскам, бітва за які пачалася 10 ліпеня 1941 года. Прымала ўдзел у гэтых гістарычных баях і 210 механізаваная дывізія — яна дыслацыравалася напярэдадні вайны ў Асіповіцкім раёне.

Праз тры гады, раніцай 22 чэрвеня 1944 года, Чырвоная армія правяла паспяховую разведку боем, якая праз дзень грымнула бліскучай аперацыяй “Баграціён”.

Свайго роду данінай памяці тым падзеям будзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя, якая пройдзе 27 чэрвеня каля вёскі Шчаткава (Бабруйскі раён) у 14 гадзін.

У інсцэніроўцы баёў, якія насамрэч адбываліся ў гэтых мяс-цінах, прымуць удзел 30 грамадскіх аб’яднанняў аматараў гісторыі, у ліку якіх і асіповіцкі ваенна-патрыятычны клуб “Штык”. Па словах кіраўніка суполкі Андрэя Торбіна, у асноўным землякі будуць дзейнічаць у складзе разліку знакамітай гарматы “ЗіС-3”. Уваход гледачоў на рэканструкцыю свабодны, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость