В Осиповичском районе заботятся об урожае

В Осиповичском районе заботятся об урожае

Сельская гаспадарка

Клопат аб насенні — гарант ураджаю

Практыка паказвае, што ў працэсе працяглага размнажэння якасць насеннага матэрыялу можа пагоршыцца. Каб гэтага не дапусціць, неабходна строга выконваць і не парушаць правілы захавання сартавой і відавай чысціні. Так, абавязковым мера-прыемствам у насенняводстве з’яўляюцца відавыя і сартавыя праполкі. Падчас першай з сартавога насеннага пасеву выдаляюцца прымесі, якія адносяцца да іншых відаў раслін, пры другой — прымесі іншых сартоў і разнавіднасцей той жа культуры. Іх праводзяць у той фазе развіцця раслін, калі відавыя і сартавыя прыкметы добра выяўлены, а прымесі лёгка адрозніваюцца.

Сёлета сельгаспрадпрыемствамі раёна было запланавана правесці відавыя праполкі азімых збожжавых культур на 1 245 гектарах, і ўжо 93% гэтых плошчаў апрацавана.

Увогуле праполкі насенных пасеваў збожжавых каласавых культур праводзяць да пачатку апрабацыі, каб выдаліць з пасеваў расліны, якія складаюць сартавую прымесь. Гэта тыя віды, разнавіднасці і гатункі, якія адрозніваюцца ад апрабаванай культуры і зніжаюць працэнт гатункавай чысціні пасеву.

Усе прымесі падчас праполак неабходна вырываць з каранём і выносіць з поля, каб яны зноў не засмечвалі гатункавыя расліны пры ўборцы ўраджаю камбайнам.

Вераніка Баранава,

вядучы аграном-дзяржінспектар раённай інспекцыі

па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем