Залатыя юбіляры Жыць з задавальненнем 22.01.10, № 5


У сямейным архіве асіпаўчан Вольгі і Мечыслава Голубевых, які месціцца ў вясковай бацькоўскай хаце, вялікая колькасць пісьмаў і паштовак, у якіх захоўваецца гісторыя.

— На жаль, верш, які напісаў мне муж у маладосці, некуды знік, але што было напісана ў ім і ў большасці яго пісьмаў, я памятаю да гэтага часу, — гаворыць Вольга Віктараўна.

На вяселлі Голубевых не крычалі «Горка!”. Ды і не вяселле гэта было — сціплая вячэра. Пайшлі Мечыслаў і Вольга ў Замошскі сельсавет, распісаліся — вось і ўся ўрачыстасць пяцідзесяцігадовай даўнасці. Але помніцца ўсё да драбніц. Вольга Віктараўна і Мечыслаў Ільіч перакананы, што не ў пышных вясельных картэжах шчасце. Галоўнае — у разуменні і падтрымцы.
— А яшчэ неабходна ўступаць адно аднаму, прычым, — усміхаецца гаспадыня, — адзін з сямейнікаў павінен саступаць у большай ступені. Пражылі разам 50 гадоў, зусім нядаўна адсвяткавалі — дарэчы, як і некалі, даволі сціпла з самымі блізкімі — залатое вяселле…

Знаёмыя яны былі з самага дзяцінства — раслі разам. Слава, як па-дамашняму завуць Мечыслава Ільіча, на год старэйшы за Вольгу. Заўсёды хадзілі сумесна і ў Замошскую базавую, затым у Асіповіцкую беларускую школу.

Пасля яе заканчэння юнака забралі ў войска, служыць яму давялося доўгіх чатыры гады ў марфлоце, а Вольга, нягледзячы на тое, што ўсё жыццё марыла быць медыкам, паступіла на біяфак БДУ. І самым галоўным сродкам зносін для іх сталі пісьмы. А юнак пісаў сваёй каханай яшчэ і вершы: класіку і ўласныя. У лістах тых занатавана ўсё: і вясковыя навіны, і абмеркаванне прачытаных кніг, і нават спрэчкі. Болей жа за ўсё яны скрозь былі напоўнены каханнем.

— Я ніколі не марыў быць настаўнікам, — кажа Мечы-слаў Ільіч, — хацеў быць чыгуначнікам. Але калі з Вольгай ажаніўся, то зразумеў, што не адвярцецца: акрамя жонкі, настаўніцай была яшчэ і цешча. У сям’і што ні гаворка — пра школу…

Паступіў ён на фізмат Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага. Пачыналі педагагічную дзейнасць Голубевы ў сваёй роднай Замошскай школе, затым былі іншыя педагагіч-ныя ўстановы раёна: ён узначальваў школы ў Вязаўніцы і Вяззі, кіраваў спецшколай-інтэрнатам. Калі выйшаў на заслужаны адпачынак, яшчэ тры гады выкладаў фізіку ў Вязьеўскай СШ. Паступова здароўе ўсё болей давала ведаць пра сябе, таму давялося пакінуць любімы занятак. Даволі доўгі час рабіла намеснікам дырэктара Вязьеўскай СШ і Вольга Віктараўна. Яе праца ў свой час была адзначана высока: яна — Заслужаная настаўніца БССР.

Свой 50-гадовы сямейны адрэзак жыцця гэтыя паважаныя людзі пражылі недарма. Пасадзілі не адзін сад, пабудавалі кватэру, у якой вельмі цёпла і ўтульна. Менавіта тут любяць збірацца дочкі, зяці, унукі і праўнучка Ксюша. Кожнаму тут вельмі рады. Юнацкую мару Вольгі Віктараўны ўвасобілі дзве дачкі Марына і Яўгенія, якія сталі медыкамі, а сярэдняя Ніна працягвае бацькоўскую справу, працуе педагогам- выхавацелем у Вязьеўскім дзіцячым садку.

— Калі былі маладымі, — успамінае Мечыслаў Ільіч, — надта любілі падарожнічаць. Аб’ехалі амаль увесь былы Савецкі Саюз: Паволжа, Крым, Прыбалтыку, Ленін-град, Маскву… Бывала, завяршаем навучальны год, атрымліваем адпускныя і — на калёсы. Напачатку — адны, пазней, калі падраслі дзяўчаткі, іх з сабою заўсёды бралі. І так нам было добра, так цікава…

— Каб атрымаць шанц на даўгалецце, — гаворыць Вольга Віктараўна, — трэба жыць з задавальненнем, шмат працаваць, кахаць і ніколі нікому не зайздросціць.

Так сціпла жылі і жывуць Голубевы. Так вучылі і вучаць яны жыць і сваіх дзяцей і ўнукаў.
Тамара ВАЛАДЗЬКО.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем