С музыкой по жизни. Осиповчане Нина и Виктор Ланщаковы рассказывают свою жизненную историю

С музыкой по жизни. Осиповчане Нина и Виктор Ланщаковы рассказывают свою жизненную историю

#Сям’Я

Трывала музыка звязала

Пра гэтых музыкаў пісалі новавалынская, капыльская, асіповіцкая раённыя газеты і нават польская “Трыбуна люду”. Яны далі новае жыццё Дому культуры вёскі Пясочнае і працягнулі музычную справу паэта-песенніка Адама Русака

З Мазыром у Ніны і Віктара Ланшчаковых звязаны найлепшыя ўспаміны юнацтва. Дзяўчына пабыла там на практыцы, а пасля заканчэння культасветвучылішча стала працаваць мастацкім кіраўніком. У гэтым жа горадзе юнак праходзіў тэрміновую службу ў ваенным аркестры. І лёс наканаваў дзвюм творчым асобам сустрэчу, знаёмства, а пасля — спатканні, гутаркі, сумесныя спевы. Можа нават на мове песні яны і прызналіся адзін аднаму ў каханні, якое нясуць з гонарам праз усё жыццё і якое дапамагае пераадольваць усе цяжкасці і дастойна праходзіць выпрабаванні.

Часу на доўгія роздумы і заляцанні Віктару не было, бо набліжаўся “дэмбель”. Ды і чаго цягнуць “валынку”, калі сэрца падказвала: дзейнічай, інакш будзеш шкадаваць. І ён павёў сваю выбранніцу ў загс. Зарэгістравалі адносіны. А ў водпуск паехалі ва Украіну.

Гэта паездка аказала важны ўплыў на далейшае жыццё. Трапілі якраз на Дзень шахцёра, які ў гарадах, дзе кожны другі меў дачыненне да здабычы вугалю, адзначаўся даволі маштабна. Маладая пара не змагла застацца ўбаку. І калі ўкраінцы пачулі, як заліхвацкі Віктар іграе на баяне, а Ніна задушэўна спявае пад яго музыку, яны не толькі запісалі сям’ю Ланшчаковых у праграму выступленняў, але і прапанавалі месца работы, а пазней і жыллёвае пытанне дапамаглі вырашыць. Так маладая пара на некалькі дзясяткаў гадоў атабарылася ў горадзе Новавалынск на Заходняй Украіне. Віктар працаваў у Палацы піянераў, Ніна — у дзіцячым садзе. А мастацкая самадзейнасць у тую пару перажывала росквіт. Кожная з 10 шахт мела свае музычныя калектывы. Забеспячэнне было выдатнае. З касцюмамі, інструментамі, дэкарацыямі праблем не мелі. І музыку вельмі любілі — як дзеці, так і дарослыя. Пастаянныя канцэрты, фестывалі, конкурсы. Ездзілі ў Адэсу, Польшчу, выступалі ў суседніх гарадах.

Але праходзіць усё — і добрае, і дрэннае. Вятры перамен у 90-я гады пазакрывалі горадаўтвараючыя шахты. Моладзь стала раз’язджацца ў пошуках працы па іншых краінах. І светаўспрыманне людзей неяк неўпрыкмет пачало мяняцца. Не стала некалі дружных пасядзелак у дварах — з музыкай і песнямі. Атмасферу святочнасці змянілі насцярожанасць і нейкая варожасць.

Ніна Сяргееўна са слязамі на вачах успамінае, як ім, людзям, чые бацькі і іншыя родныя прайшлі вайну і вярнуліся з ордэнамі і медалямі, даводзілася назіраць на вуліцах палітычныя проціборствы. Ды і на жыццё зарабляць стала цяжэй. Дзеці да таго часу паз’язджалі з Украіны, а за імі пакінулі раней гасцінную краіну і бацькі.

Выбралі для жыцця Капыльшчыну. Без прапіскі і пасведчання на права жыхарства было складана, але людзі выручалі. На першых парах кінамеханік прапісаў да сябе. Так Віктар Міхайлавіч стаў загадчыкам Дома культуры ў вёсцы Пясочнае — на радзіме аўтара мноства песень Адама Русака. Установа культуры ў тую пару прыйшла ў заняпад, і спатрэбілася шмат намаганняў, каб сабраць пад яе шаты людзей, не раўнадушных да музыкі. З дапамогай гэтай улюбёнай у сваю справу пары і пры падтрымцы Міністэрства культуры праз нейкі час Дом культуры было не пазнаць, самадзейнасць актыўна працавала.

На тры гады прытуліў Віктара і Ніну Капыльскі раён, а потым яны пераехалі ў Асіповічы, дзе і пражываюць ужо 20 гадоў. Віктар Міхайлавіч стаў працаваць у Дараганаўскай школе, а Ніна Сяргееўна — у дзіцячым садзе. Знаёмілі дзяцей з таямні-цамі музыкі, якая валодае вялікай сілай. А яшчэ гэта творчая сям’я напаўняе натхненнем народны ансамбль народнай песні “Вяселле” Каўгарскага сельскага клуба, у складзе якога выступаюць многа гадоў, для якога падбіраюць песенны матэрыял, падтрымліваючы цікавасць вясковага насельніцтва да народных абрадаў, свят і наогул духоўнай скарбніцы свайго краю. Там, дзе выступаюць гэтыя артысты, заўсёды шматлюдна, бо яны ўмеюць данесці да слухачоў непаўторную адметнасць, душэўнасць і глыбокі змест народнай песні.

Ім добра ўдаецца захапіць спевамі і дзяцей, з якімі шмат гадоў займаліся вакальным мас-тацтвам. Віктар Міхайлавіч і зараз працуе ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Кажа, што хоць сярод сучасных дзяцей шырока распаўсюджана хіп-хоп культура, у іх навушніках гучыць электронная музыка, але яны адгукаюцца і на традыцыйныя дзіцячыя песні. І ў аздараўленчым лагеры дружна спяваюць вечныя песні Уладзіміра Шаінскага, Юрыя Чычкова і іншых класікаў. Асабліва каштоўным лічыць, калі хтосьці з выхаванцаў просіць развучыць песню, якую чуў ад бабулі ці ў дзіцячым кінафільме. Гэта значыць, што з’явілася цікавасць. Насенне дае свае ўзыходы, калі пасеяна правільна.

У кватэры і на дачы гэтай дружнай сям’і часта гучыць песня. Спяваць любілі іх бацькі, пяюць сёстры-браты, дзеці. А пад мілагучны напеў Ніне Сяргееўне вельмі добра вышываецца. Нямала карцін упрыгожвае сцены іх дома. І няхай нас не запэўніваюць філолагі, што слова “песня” — неадушаўлёнае…

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость