Осиповичская «районка» отметила свое 90-летие

Осиповичская «районка» отметила свое 90-летие

Свята

Да стагоддзя — рукой падаць!

Круглая дата раённай газеты падвяла чарговую вяху работы, вызначыла мэты на перспектыву

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу адбылося свята, прысвечанае 90-годдзю выхаду першага нумара раённай газеты. У глядацкай зале сабраліся не толькі сённяшні калектыў рэдакцыі і пазаштатныя карэспандэнты, але і прадстаўнікі раённай вертыкалі, кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый Асіповіччыны, якія пастаянна супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, што і мае адлюстраванне на старонках газеты. Асабліва прыемна адзначыць, што завіталі на ўрачыстасць і нашы пастаянныя падпісчыкі, а таксама ранейшыя работнікі рэдакцыі газеты і тыпаграфіі, якія працавалі ў іншых матэрыяльна-тэхнічных і тэхналагічных умовах, але рабілі тую ж справу. Прыемна было бачыць сярод іх былых галоўных рэдактараў Анатоля Тамашэўскага і Віталія Кулакова, журналістаў Людмілу Баскакаву і Тамару Валадзько, лінатыпістку Людмілу Арэшка, бухгалтара Ларысу Пігулеўскую і іншых калег.

Словы падзякі за працу, неабыякавасць да жыцця раёна, трыманне рукі на пульсе часу «імяніннікі» прымалі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святланы Шутавай, старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева, намесніка старшыні райвыканкама Ганны Землянухінай, кіраўнікоў аддзелаў райвыканкама, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алены Дзіваковай, калег з рэдакцый газет Кіраўска, Глуска, Бабруйска, Клічава, Магілёва і іншых гасцей.

Калектыў рэдакцыі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ганаровыя граматы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Беларускага саюза журналістаў атрымаў намеснік галоўнага рэдактара Дзмітрый Саўрыцкі, а былы галоўны рэдактар Віталій Кулакоў удастоены звання “Заслужаны журналіст”. Узнагародамі рознага кшталту адзначаны і іншыя работнікі рэдакцыі, якія, у сваю чаргу, віталі пазаштатны актыў.

У фае РЦК была створана фотазона, дзе кожны жадаючы мог адчуць сябе ва ўмовах рэдакцыі 60-70-х гадоў, калі выраз “вострае пяро” насіў літаральнае значэнне, камп’ютару папярэднічала пішучая машынка, фотаапараты мелі іншае начынне і магчымасці. А горад Асіповічы выглядаў зусім інакш, аб чым нагадвала адпаведная фотавыстава.

Установы культуры падрыхтавалі для ўдзельнікаў урачыстасці цікавую канцэртную праграму. Словам, свята атрымалася! Для работнікаў рэдакцыі яно мела адно істотнае адрозненне ад іншых: на ім мясцовым журналістам упершыню можна было не працаваць, а проста атрымоўваць асалоду.

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем