“Раёнцы” — 90!

Паважаныя землякі! У гісторыі раённай газеты на бягучым тыдні адбудзецца важная падзея — 90-годдзе з дня выхаду першага нумара выдання.
З гэтай нагоды з задавальненнем запрашаем усіх раздзяліць урачыстасць з “АК” 11 чэрвеня ў 17 гадзін у раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Асноўныя вяхі жыцця “раёнкі”, цікавыя канцэртныя нумары, падрыхтаваныя мясцовымі артыстамі, — мерапрыемства запланавана шматгранным.
Будзем рады бачыць вас на нашым свяце! Уваход свабодны.