5 чэрвеня — Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

5 чэрвеня — Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

image_1998

Трэці закон дыялектыкі сцвярджае, што працэс развіцця мае паступальна-паўтараемы характар і рушыць не прамалінейна, а ўтварае штосьці накшталт спіралі. Iнакш кажучы, усё ў гэтым свеце паўтараецца. Праўда — на якасна іншым узроўні. Сёння адной з найбольш прыярытэтных спраў у рабоце айчынных эколагаў зноў стала добраўпарадкаванне тэрыторый паселішчаў і навядзенне парадку на зямлі — як гэта было 10 гадоў назад. Аб прычынах павышэння ўвагі да гэтага накірунку прыродаахоўнай работы і іншых рэаліях экалагічнага жыцця — гаворка з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатолем ЖДАНОВIЧАМ.

— Наўрад ці хто сумняваецца, што распачатая некалі барацьба за навядзенне парадку мела плён: чысціня і добраўпарадкаванасць нашай зямлі, вялікіх і малых паселі-шчаў з’яўляюцца прызнаным элементам станоўчага іміджу Беларусі. Аднак падтрыманне належнага парадку на зямлі пакуль магчыма толькі дзякуючы дастаткова грувасткай сістэме кіравання і значным фінансавым укладанням. Таму сёння, у Год беражлівасці, асноўная задача эколагаў — знайсці спосаб атрымліваць у добраўпарадкаванні лепшыя вынікі пры скарачэнні выдаткаў адміністрацыйнага і фінансавага рэсурсаў.
Калі казаць пра ўдасканаленне сістэмы кіравання, то асноўны акцэнт тут робіцца на дакладнае размежаванне абавязкаў зацікаўленых структур і арганізацый, больш эфектыўную каардынацыю іх намаганняў. Дзеля чаго, напрыклад, пры Асіповіцкім райвыканкаме дзейнічае профільная камісія.
Таксама важна адзначыць, што асноўныя паўнамоцтвы па падтрыманні ахайнасці ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках сёння належаць органам выканаўчай улады і мясцовага кіравання, а экалагічная інспекцыя выконвае кантралюючую функцыю. Такі падзел цалкам правільны: той жа старшыня сельвыканкама мае куды больш магчымасцей сачыць за ахайнасцю свайго сельсавета, чым іншыя інстанцыі і структуры.
Скарачэнне грашовых выдаткаў дасягаецца шляхам аптымізацыі сеткі міні-палігонаў і месцаў часовага ўтрымання цвёрдых бытавых адходаў, удасканалення метадаў вывазу смецця з паселі-шчаў.
Аднак, як паказала вясна, у правільнай эксплуатацыі ўзгаданых аб’ектаў, як і ў працэсе добраўпарадкавання ў цэлым, надта многае залежыць ад экалагічнай свядомасці людзей. Калі сышоў снег, на нашай зямлі засталося мноства несанкцыянаваных сметнікаў. Так, на міні-палігоны патрапіць было не заўсёды проста, аднак ці гэта нагода кідаць смецце дзе прыйдзецца? Згодзен, што на фоне іншых раёнаў вобласці Асіповіччына выглядала не горшым чынам, аднак усё ж за землякоў было сорамна.
— Але ж у прыродаахоўным заканадаўстве катэгорыі “сорамна” няма, затое пералік парушэнняў і меры адказнасці за іх прапісаны дакладна…
— Прыцягуць да адказнасці асобнага парушальніка, які, напры-клад, пакідае на месцы пікніка гару ўпакоўкі ад ежы і бутэлькі ад напояў альбо нейкім іншым чынам засмечвае наваколле, не проста. Але калі гэта ўдаецца, адказваць яму давядзецца па-максімуму. Тым не менш, для інспекцыі прыродных рэсурсаў галоўная задача — весці кантроль за дзейнасцю арганізацый, за якімі замацаваны пэўныя тэрыторыі. А ўжо апошнія павін-ны альбо наладжваць эфектыўную сістэму збору адходаў, альбо сачыць за паводзінамі патэнцыяльных утваральнікаў несанкцыянаваных сметнікаў.
Прынамсі, за студзень-май года выпісана 96 прадпісанняў і складзена 18 пратаколаў па выпадках парушэння правілаў добраўпарадкавання. Аштрафаваны шэраг адказных работнікаў сельгаскааператываў “Чырвоны ўдарнік”, “Авангард”, “Новы шлях”, філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ДУКВП “Райсэрвіс”, лесагаспадарчых устаноў.
— Днямі было прынята рашэнне, што фінал Рэспубліканскага экала-гічнага форуму сёлета пройдзе ў Бабруйску. Ці будзе задзейнічаны ў гэтай традыцыйнай і найбольш маштабнай сустрэчы айчынных абаронцаў прыроды наш раён?
— Удзельнічаць бу-дзем абавязкова, але план форумных мерапрыемстваў, якія пройдуць на Асіповіччыне, яшчэ толькі распрацоўваецца, таму пакуль дакладна вядомы толькі самыя агульныя моманты. Праз наш раён будуць рухацца тры дэлегацыі: з Гродзенскай вобласці, горада Мінска і прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрыроды, урада ды другія VIP-асобы. Зразумела, трэба будзе зрабіць усё неабходнае, каб паказаць высокім гасцям Асіповіччыну ў найлепшым выглядзе.
Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость