Мясцовыя навіны

Мясцовыя навіны

NOVOCTI 09

На выстаўку — з “зялёным таварам”
Напрыканцы мая ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” у чарговы раз удзельнічаў у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “Лестэхдрэў-2013”, якая прайшла ў сталіцы.
Як заўсёды, нашаму лесагаспадарчаму прадпрыемству было што прапанаваць удзельнікам форуму: партнёры з задавальненнем набывалі сеянцы туі, кіпарыса і іншых парод дрэў. Усяго ў час мерапрыемства лясгасам было рэалізавана прадукцыі амаль на 40 мільёнаў рублёў.
У бліжэйшых планах лясгаса — набыццё чатырох цяпліц, якія будуць устаноўлены на тэрыторыі пітомніка і зоймуць больш за 10 сотак, што дасць магчымасць пашырыць плошчы для вырошчвання маленькіх дрэўцаў.

Пачэсная справа
Днямі ў Мінску прайшоў V рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет”, на якім наш раён прадстаўлялі спецыялісты цэнтра народных рамёстваў Аляксандра Рыбак (ткацтва), Таццяна Шунькіна (лозапляценне) і Алена Сямёнава (кераміка).
Па іх словах, удзел у такім мерапрыемстве хоць і не прынёс перамогі, але даў магчымасць пераняць вопыт другіх майстроў і дазволіў упэўніцца, што адраджэнне беларускіх традыцыйных рамёстваў — справа пачэсная.

Рыбалка без межаў?
Прыйшло лета — скончыўся перыяд не-расту, аднак некаторыя абмежаванні ў аматарскім рыбалоўстве застаюцца. У прыватнасці, да 1 і 15 ліпеня адпаведна забаронена лоўля сома звычайнага і рака вузкапалага.
Асобін шэрагу відаў рыбы дазваляецца лавіць толькі пры ўмове, што іх даўжыня адпавядае ўстаноўленай прамысловай меры: шчупак — 35 сантыметраў, язь, сазан, карп, галавень — 25, лінь — 22, амур, судак — 40, чахонь — 24, мянтуз — 36.

Вандалізм у паліўным эквіваленце
У сярэднім кожны месяц хуліганы-пасажыры наносяць аўтобусам аўтапарка № 19 страты, памер якіх дасягае некалькіх мільёнаў рублёў.
Пераважна “падручнымі сродкамі” псуюцца элементы салона, у першую чаргу — крэслы.
Шкоду маёмасці транспартнага прадпрыемства наносіць не зусім адэкватная моладзь, але адбываюцца вандальскія эксцэсы ў цёмны час сутак, калі салоны практычна пустыя, таму выявіць і прыцягнуць да адказнасці шкоднікаў вельмі цяжка.
Такім чынам, аўта-транспартнікам даводзіцца ліквідаваць пашко-джанні выключна з уласных даходаў. Летась выдаткі на рамонт сапсаваных пасажырскіх крэслаў склалі амаль $9 тысяч. Калі б на гэтыя грошы было, напрыклад, набыта дызельнае паліва, аўтобусы змаглі б праехаць дадаткова каля 40 тысяч кіламетраў.

Парадак на зямлі
Добраўпарадкаванне тэрыторыі — галоўнае пытанне на парадку дня ў рабоце Дрычынскага сельсавета. Так, зараз актыўна вядзецца абкошванне ўчасткаў пустуючых дамоў, якіх налічваецца больш за 30. Не застаюцца без увагі і адзінокія састарэлыя грамадзяне, якім не пад сілу справіцца з травой самастойна. Трымаюцца ў належным стане таксама воінскія пахаванні, агароджваюцца могілкі ў Жыціне.

Закончыўся навучальны год
і ва ўстановах дадатковай адукацыі.
Выпускнікамі дзіцячай музычнай школы № 1, што вучыліся на музычным, харавым і тэатральным аддзяленнях, сталі 74 чалавекі, і 10 з іх атрымалі пасведчанні з адзнакай. У наступным годзе чакаецца першы выпуск навучэнцаў, якія займаліся эстраднымі спевамі.

Последние новости

Общество

Что важно знать в сезон сбора ягод и грибов? Разъясняет Министерство по налогам и сборам

1 июля 2025
Читать новость
Общество

График отключения горячей воды в Осиповичах

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий, посвящённых Дню Независимости Республики Беларусь. Осиповичи, 3 июля 2025

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Напоминаем о местах отдыха у воды на территории Осиповичского района, где запрещено купание

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичский район: коротко о разном

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем