Асіповічы: хроніка здарэнняў (01/07/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (01/07/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 27 мая па 2 чэрвеня здзейснена 3 крадзяжы, выяўлена 5 выпадкаў самагонаварэння. Скончыў жыццё самазабойствам 35-гадовы мужчына.
Праводзіцца праверка абставін смерці 63-гадовага асіпаўчаніна, знойдзенага ва ўласнай кватэры з траўмамі галавы, а таксама нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у ліку якіх пералом шыйнага аддзела пазваночніка, 24-гадоваму жыхару Ялізава.
У ноч з 28 на 29 чысло невядомыя асобы ўзламалі дзверы не маючай сігналізацыі крамы райста ў Свіслачы і ўкралі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму 20 мільёнаў рублёў.
На наступны дзень несумленныя наведвальнікі паспрабавалі ўкрасці 2 бутэлькі элітнага каньяку «Хэнесі» коштам каля 1 мільёна рублёў з вітрыны магазіна ТАА «Еўраторг».
РАСК
Узбуджана 5 крымінальных спраў, у тым ліку па факце рабаўніцтва, крадзяжу грошай з дому ў прысутнасці гаспадара, нанясення цялесных па-шкоджанняў 34-гадоваму мужчыне і знікнення без вестак 45-гадовай жанчыны.
ДАI
Спынена 113 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў і 76 «ліхачоў». Адбылося 5 ДТЗ, пераважна — з-за парушэння бяспечнай дыстанцыі паміж машынамі.
УВАГА! АДАI нагадвае, што ў першыя дні летніх канікул вазіцелям рэкамендуецца рухацца з уключаным бліжнім святлом фар і ў светлы час сутак. Таксама нельга забывацца, што зараз дзяржаўтаінспекцыя трымае пад асаблівым кантролем выкананне правілаў праезду чыгуначных пераездаў, парушэнне якіх можа скончыцца штрафам у памеры ад 2 да 20 базавых велічынь.
АУСТ
Спынена 59 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку 6 — за неадэкватныя паводзіны пры праездзе ў цягніках. Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу металічных вырабаў з прыватнай сядзібы і скажэння справаздачнай дакументацыі адказнай асобай чыгуначнага прадпрыемства.
Дэпартамент аховы
Спынены дробны крадзеж, 6 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства і 3 — правілаў дарожнага руху.
Медвыцвярэзнік
Размешчаны 21 мужчына і 3 жанчыны.
IАЖіРС
Складзены пратаколы: па фактах паркоўкі аўтамабіля ў водаахоўнай зоне — 1, лоўлі забароненымі прыладамі і гандлю рачной рыбай — па 2.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость