Дзяцінства — гэта свет і радасць

Дзяцінства — гэта свет і радасць

1 чэрвеня галасы хлопчыкаў і дзяўчынак гучаць асабліва звонка і весела: менавіта ў гэты дзень у краіне святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, ладзіцца шмат мерапрыемстваў, якія ствараюць пазітыўны настрой і выклікаюць масу станоўчых эмоцый

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Алена НАДЗЕЯВЕЦ.

e.nadeevec@gzt-akray.by

У аўторак ва ўтульным дворыку аддзела па адукацыі райвыканкама сабраліся рабяты з усяго горада на інклюзіўнае мерапрыемства “Павінны смяяцца дзеці”, якое праводзілі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця, а таксама цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Накіравана яно на стварэнне агульнай творчай прасторы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх аднагодкаў.

Педагогі ЦТДіМ, падводзячы вынікі вучэбнага года, віншавалі выхаванцаў, конкурснае жыццё якіх было насычаным, якія прымалі актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах. Уручалі дыпломы і падзячныя лісты. А рабяты ў чарговы раз дэманстравалі свае творчыя ўменні, набытыя ў ходзе заняткаў у студыях, гуртках і аб’яднаннях. Таму нават людзі сталага веку спынялі-ся паслухаць, як хораша спяваюць нашы дзеці, паапладзіраваць юным танцорам, якія грацыёзна кружылі пад музыку, выконвалі сучасныя рытмічныя рухі, артыстам, што дэкламавалі вершы, разыгрывалі невялікія сцэнкі.

А ў цяньку каля фантана размясціліся выставы работ гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога цыкла, дзе ладзіліся майстар-класы па розных відах дзейнасці. На працягу некалькіх гадзін не адыходзілі маленькія наведвальнікі ад педагога дадатковай адукацыі Леаніда Астрэйкі, разам з якім вылепілі, відаць, не адзін дзясятак розных казачных персанажаў.

Не меншы інтарэс выклікала турыстычная пляцоўка. Рабяты з дапамогай паралельных вяровак перабіраліся з аднаго дрэва на другое, уяўляючы сябе членамі экспедыцыі. А на суседняй пляцоўцы можна было з дапамогай выратавальнікаў пазнаёміцца з устройствам пажарнай машыны і атрымаць інфармацыю па правілах бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

На свяце прысутнічалі прадстаўнікі ваеннай часці, якія з’яўляюцца даўнімі сябрамі ЦКРНіР, аказваюць пасільную дапамогу ўстанове, падтрымліваюць маральна і матэрыяльна.

Выхаванцы карэкцыйнага цэнтра не толькі актыўна апладзіравалі і нават падтанцоўвалі маленькім артыстам, але і атрымалі памяткі ад інспектара ДАІ РАУС. Свята было карысным і для вучняў агульнаадукацыйных школ, бо падобнае ўзаемадзеянне вучыць талерантнасці, эмпатыі, дапамагае правільна размяркоўваць каштоўнасныя арыенціры.

У той жа дзень вучні спецшколы-інтэрната шукалі выйсце з праблемнай сітуацыі, калі хітрая чараўніца наслала на жыхароў казачнай краіны дождж, які змыў усе фарбы лета. У час інтэрактыўнай гульні рабяты прыйшлі да высновы, што вярнуць іх можна толькі аб’яднаўшы сілы дзяцей усяго свету. У выніку дабро перамагло. Фарбы вярнуліся, а з імі — радасць, вяселле і цікавыя сюрпрызы. Іх падрыхтавалі для дзяцей госці — прадстаўнікі пракуратуры на чале з намеснікам Генеральнага пракурора краіны Сяргеем Хмаруком і Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў разам з начальнікам Аляксандрам Шэпелевым. Дарэчы, найбольшае ўражанне на дзяцей аказала дэманстрацыя ўменняў службовых сабак, якія дапамагаюць ахоўваць грамадскі парадак і змагацца са злачыннасцю.

Не абышлося, безумоўна, без гульняў, вяселля, смеху, падарункаў: на тое яно і свята.

Таксама поўны аншлаг быў і ў РЦК. І нядзіўна, бо мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і цікавым. У 17.00 пачалася пазнавальна-гульнявая праграма “Не пакідайце дзяцей адных” у рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспечнае лета”. У распараджэнні дзяцей была пажарная тэхніка, і юныя асіпаўчане маглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Конкурс малюнкаў на асфальце, віктарыны, аквагрым, поп-корн, кіслародны кактэйль — усё гэта было на адкрытай пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры. Узнагароджаны пераможцы раённых конкурсаў РАНС, а відовішчныя паказальныя вы- ступленні з вадой выклікалі буру эмоцый не толькі ў дзяцей, але і ў бацькоў.

Пасля ўсе перамясціліся ў глядзельную залу, дзе прайшоў справаздачны канцэрт творчых калектываў РЦК “Дзяцінства — гэта ты і я”. Каб замацаваць веды па пажарнай бяспецы, супрацоўнікі РАНС правялі гульнявую праграму.

Феерычным завяршэннем свята стала лазернае шоу ад праекта “Новы погляд”. Са шчаслівымі тварамі дзеці адправіліся дадому — свята яны будуць успамінаць доўга.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем