I дасягненні, і цяжкасці, і надзеі

I дасягненні, і цяжкасці, і надзеі

У мінулым годзе ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” працавала на максімальнай мяжы сваіх магчымасцей

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Сёлета вытворчы патэнцыял прадпрыемства задзейнічаны не ў такой ступені, як летась. Але меліяратары ўмеюць спраўляцца з усім. Такая гэта работа — зямлю паляпшаць.

Мінулагодні ўзлёт паказчыкаў быў звязаны з супадзеннем трох спрыяльных фактараў: выдзяленнем значных сродкаў на нагляд за меліярацыйнай сістэмай Асіповіччыны, выкананнем шэрагу выгадных субпадрадаў па-за межамі раёна і атрыманнем ладнага аб’ёму будаўніча-добраўпарадкавальных работ з нагоды падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі».

Свой шанц зарабіць меліяратары не ўпусцілі: вытворчасць працы на аднаго работніка склала 27,2 тысячы рублёў. Прадпрыемства з запасам выканала ўсе даведзеныя паказчыкі: рэнтабельнасць продажу — 10,6% пры прагнозе 4,9%, чысты прыбытак — 30 тысяч рублёў — удвая больш, чым планавалася.

На памяць пра звышудалы для меліяратараў год гораду засталіся адрамантаваны штучны вадаём, пляцоўкі для ціхага адпачынку і даведзеныя да ладу тратуары ў цэнтральным парку, інжынерныя сеткі, пабудаваныя ў мікрараёне вуліцы Чарняхоўскага.

Усё гэта было зроблена калектывам, у якім працуе каля 45 чалавек.

Па словах дырэктара “Вадбуда” Віктара Хмуровіча, калі летась была заклапочанасць, як арганізаваць дзейнасць прадпрыемства з найвышэйшай аддачай, то сёлета — каб яно ўвогуле не прастойвала. Мінімум неабходнай загрузкі прадпрыемства мае: усё ж падтрыманне кандыцый сельгасугоддзяў у “рабочым” стане — справа для нашай дзяржавы стратэгічна важная. Так што бюджэтныя сродкі выдзяляюцца на догляд за каналамі па рэгіёне і рэканструкцыю ўчастка меліярацыйнай сістэмы ў раёне вёскі Пратасевічы. Да таго ж ёсць некалькі падрадных аб’ектаў у горадзе і раёне: укладка тратуарнай пліткі на вуліцы Рымы Кунько, добраўпарадкаванне тэрыторыі пялетнага завода ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” на чыгуначнай станцыі Асіповічы-2…

Так што тылы абароненыя, далей трэба засяродзіцца на пошуку будаўнічых падрадаў у іншых рэгіёнах. Справа цяжкая, але не немагчымая: “Вадбуд” у гэтым напрамку мае немалы вопыт і, галоўнае, бездакорную дзелавую рэпутацыю.

Падтрымліваюць імідж нашых меліяратараў работнікі, якіх у калектыве выдатна ведаюць ды паважаюць за майстэрства і добры характар: экскаватаршчык Леанід Гаўрыкаў, выканаўца работ Сяргей Зур, бульдазерыст Сяргей Русачкоў, рабочы зялёнага будаўніцтва Аляксандр Федарэнчык ды іншыя.

А яшчэ нагода для прыкладу — разуменне ўласнай адказнасці за агульную справу. Вось, напрыклад, трактарыст Адам Крывашэеў. Амаль да канца красавіка ён працаваў на пагрузчыку “Амкадор”. Практычна без выхадных. З панядзелка па пятніцу выконваў штатныя абавязкі на “вадбудаўскіх” аб’ектах, а па выхадных дапамагаў сельгаспрад-прыемствам — грузіў гной на жывёлагадоўчых фермах для вывазкі яго на ворыўныя землі.

Альбо Андрэй Ляўчонак. Вадзіцель МАЗа грузападымальнасцю 20 тон, кранаўшчык і слесар-рамонтнік аўтатрактарнай тэхнікі. Такі вось “універсальны салдат” нашай меліярацыі.

 

Последние новости

Общество

7 ноября в Осиповичах пройдут мероприятия, посвященные Великому Октябрю

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Мотосезон подорожает. Узнали, какой налог будут платить владельцы мощных мотоциклов в 2026 году

6 ноября 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах 6 — 7 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Пожар в частном доме, шесть ДТП и четыре пьяных водителя: итоги недели в Осиповичском районе 

6 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

График работы поликлиники в Осиповичах в праздничные и выходные дни в ноябре

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Благочинный Осиповичского округа протоиерей Василий Белоус рассказал о своей жизни

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем