Осиповичские “Дзівакі” завоевали гран-при в открытом конкурсе в Браславе

Осиповичские “Дзівакі” завоевали гран-при в открытом конкурсе в Браславе

Культура

Заслужаныя ўзнагароды

Асіповіцкія музыкі не раз пацвярджалі высокі ўзровень свайго майстэрства на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. І вось чарговая прыемная навіна: народны ансамбль народнай песні “Дзівакі” атрымаў гран-пры ў адкрытым конкурсе “Браслаўская харавая асамблея”, які праходзіў у рамках міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”.

Кіраўнік калектыву-пераможцы Ала Пінчук расказала:

— Гэта свята праводзіцца ўжо не першы год. Праграма вельмі насычаная і цікавая. Выстава “Па слядах гісторыі Друі”, святочнае шэсце ўдзельнікаў, сольны канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, свята сярэдневяковай культуры “Меч Брачыслава”, работа комплексу “Свабодная бібліятэка”, прэзентацыя падвор’я “Браслаўскі фальварак” — вось толькі некаторыя мерапрыемствы праграмы, і кожнае з іх было яркім і непаўторным. Удзельнікі і госці змаглі добра адпачыць, паслухаць песні, паспяваць і патанчыць разам з артыстамі, паўдзельнічаць у гульнях і наведаць гандлёвыя рады.

Месца для фэсту выбралі вельмі ўдала. Лесапарк “Леснічоўка” вызначаецца прыгожай прыродай, што садзейнічала стварэнню атмасферы ўзнёсласці і натхнення.

Наш ансамбль удзельнічаў у “Браслаўскай харавой асамблеі” ўпершыню. Разам з калегамі з Мсціслава прадстаўлялі Магілёўшчыну. І адразу такі поспех! Было вельмі прыемна атрымаць высокую ўзнагароду. Гэта вынік работы ўсяго калектыву, кожны з удзельнікаў якога — сапраўдны майстар сваёй справы і ідзе па жыцці з музыкай у душы.

* * *

Пакуль у азёрным краі мільгацелі “Браслаўскія зарніцы”, у сталіцы каля Палаца спорту праходзіў ХІІ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. У ліку 300 майстроў з усёй краіны прыняла ў ім удзел і наша зямлячка Ірына Забаўская. Рукадзельніца прадставіла выставу сваіх вышываных работ, сярод якіх былі ручнікі, кашулі, сурвэткі, торбачкі. А таксама правяла майстар-клас.

У традыцыйных фестывалях-кірмашах “Вясновы букет” і “Калядныя ўзоры” Ірына Пятроўна ўдзельнічае з 2013 года, кожны раз радуючы наведвальнікаў новымі работамі, якімі можна не толькі пазахапляцца, але і набыць. Член Беларускага саюза майстроў, яна навучыла свайму рамяству калег па музычным калектыве “Вязанка”, дзеліцца ўменнямі і з моладдзю. Так, дзевяцікласніца Юлія Каранькова, выпускніца школы Алёна Чыгілейчык і васьмікласніца Дзіяна Якубоўская могуць вышыць ручнік не горш, чым іх настаўніца.

З Мінска Ірына Забаўская вярнулася з Дыпломам ІІ ступені, які натхняе на новыя творчыя пошукі.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость