В клубах Осиповичского района занятие найдется для каждого

В клубах Осиповичского района занятие найдется для каждого

У клубных установах

Занятак знойдзецца для кожнага

Ад “класікаў” да інтэлектуальных гульняў: шырокі спектр мерапрыемстваў прапаноўваюць клубныя работнікі сваім наведвальнікам

Вясна — пара абуджэння, абнаўлення і павышанай актыўнасці. Гэта датычыць як прыроды, так і розных творчых і грамадскіх аб’яднанняў. Плённа працуюць разам з іншымі і клубныя ўстановы. Стараючыся перахітрыць каранавірус і пераносячы мерапрыемствы не толькі ў фармат online, як зімой, але і open air — балазе, лагоднае надвор’е дазваляе гэта.

Ялізаўскі Дом культуры, напрыклад, практыкуе выступленні сваёй рок-групы на адкрытай пляцоўцы каля ўстановы. Тут жа летам будуць праходзіць акустычныя вечары. А актывіст Дзмітрый Пацкевіч рыхтуе для паказу ў вячэрні час лазернае шоу. Увосень работнікі культуры паспрабавалі перанесці на адкрытае паветра і кінапаказы. Навінка прыйшлася даспадобы пасялкоўцам, і сёлета вырашылі паказваць кіно менавіта ў такім рэжыме.

Зараз ялізаўская моладзь зацікавілася раённай фотавыставай “Зямля пад белымі крыламі”, плануе прыняць у ёй   удзел. А народны калектыў “Вечарынка” рыхтуецца да свята “Купалле”. Яшчэ пасялковыя работнікі культуры займаюцца падрыхтоўкай літаратурна-музычнай кампазіцыі, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і збіраюць матэрыял пра тое, як даўней адзначалася свята Іллі-прарока ў Шэйпічах.

У вёсцы Краснае народу не так многа, як у суседнім Ялізаве, але дзеці ёсць і там. Як расказала культарганізатар Дар’я Максім, яна вырашыла пазнаёміць малых з гульнямі свайго дзяцінства. Мясцовыя хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі для сябе са-праўднае адкрыццё: аказваецца, цікавае існуе не толькі ў гаджатах, але і побач з імі. І рабяты ахвотна сталі скакаць па намаляваных на асфальце “класіках”, выклікаць “колечко на крылечко”, гуляць у “ручаёк” і “резиночку”. Пляцоўка каля Дома культуры даволі вялікая і зручная, а дарослыя дапамагаюць у арганізацыі. Можна і з мячом пабегаць, памаляваць або патанцаваць пад вясёлую музыку.

У Каменіцкім Цэнтры культуры ў маі прайшлі фотавы- ставы “Дарогамі вайны” і “Дзядулевы медалі”. А яшчэ работнікі культуры вывучаюць гісторыю сваёй мясцовасці. Напрыклад, нядаўна арганізавалі этнаграфічную экспедыцыю, у выніку якой папоўнілі аднайменны куток. Так ва ўстанове культуры з’явіліся ступа, калаўрот, вышытыя мясцовымі майстрыхамі ручнікі, начоўкі, сякатар, прымус і іншыя прадметы гістарычнай спадчыны. Цяпер рыхтуюцца адправіцца ў Казімірова з мэтай азнаямлення з мінулым вёскі, займаюцца рамонтам кацельні.

Цэнтр культуры часта запрашае насельніцтва на дыскатэкі, вечары адпачынку, на якія падбіраецца музыка пэўных гадоў. Цесна супрацоўнічаюць культработнікі са школай, часта праводзяць сумесныя мера-прыемствы. І зараз, у час канікулаў, наведвальнікі школьнага аздараўленчага лагера змогуць прыняць удзел у многіх цікавых мерапрыемствах.

“Разумная сям’я — здаровая сям’я” — так лічаць у Дражні. Інтэлектуальную гульню менавіта пад такой назвай правялі ў мясцовым клубе ў маі, у ёй прынялі ўдзел шматдзетныя матулі і бацькі разам са сваімі дзецьмі. А юнае пакаленне населенага пункта падрыхтавала малюнкі і прыняло ўдзел у выставе “Свету — мір!”. Актыўна працуе пры клубе аматарскае аб’яднанне “Бісерынка”, на занятках якога загадчык установы Наталля Шаламава вучыць рабят вырабляць сувеніры з бісеру.

Чэрвень для жыхароў Дражні распачнецца гульнявой праграмай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, а закончыцца вечарам адпачынку, прысвечаным Дню моладзі, які пройдзе   29 чысла. Зараз удзельнікі вакальнай групы “Весялуха” і гурт-ка мастацкага слова “Валошка” рыхтуюцца выступіць перад жыхарамі вёскі Перарожкі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць аматары вершаў, баек і мініяцюр Раіса Леўлюх, Святлана Клачко, Ала Шляхціч.

Безумоўна, і добраўпарадкаваннем тэрыторыі клубныя работнікі не забываюцца займацца, каб наведвальнікаў сустракалі чыстая тэрыторыя і прывабныя кветнікі.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем