Коратка аб розным

Коратка аб розным

timthumb

У ХОДЗЕ МЕСЯЧНIКА па зборы другасных рэсурсаў, які нядаўна прайшоў у раёне, працаўнікамі ДУКВП “Райсэрвіс” было сабрана 10.480 кілаграмаў макулатуры, 2.440 — ПЭТ-бутэлек, 16.400 — шкла, 300 — тэкстылю. Не засталіся ў баку і школьнікі, якія сабралі 17.650 кг макулатуры. Асабліва пастараліся гімназісты — 4.950, вучні СШ № 3 — 4.600 кг. Не адсталі і вясковыя школьнікі: Свіслацкая СШ — 1.150, Каменіцкі ВПК — 1.100 кг.
НА АБЛАСНЫМ КОНКУРСЕ эстраднай песні “Узыходжанне за эдэльвейсам” наша юная спявачка Анастасія Язвінская выканала дзве песні і ўразіла журы і гледачоў яркасцю сцэнічнага вобраза і высокім узроўнем артыстычнага майстэрства. Дзяўчынка атрымала Дыплом I ступені.
У АДДЗЕЛ ЗАНЯТАСЦI НАСЕЛЬНIЦТВА райвыканкама часцей за ўсё заяўляюць вакансіі вагонабудаўнічы завод, які яшчэ цалкам не ўкамплектаваны кадрамі, завод аўтаагрэгатаў, дзе ствараюцца новыя рабочыя месцы, а таксама ДУКВП “Райсэрвіс” і УКП ЖКГ. Не існуе кадравых праблем у ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ”, Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, на хлебазаводзе.
НА БЯСПЛАТНЫМ АБСЛУГОЎВАННI ў райцэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзяцца 43 ветэраны вайны і члены іх сямей, у тым ліку 21 удзельнік ваенных дзеянняў, 8 інвалідаў, 5 сямей загінуўшых, 9 удзельнікаў працоўнага фронту.
ВАГОННАЕ ДЭПО ажыццяўляе капітальны рамонт з мадэрнізацыяй адміністрацыйна-бытавога будынка ПТА ў Слуцку. Увесь праект разлічаны на 3 мільярды рублёў, сёлета будзе зроблены першы пускавы комплекс (1,9 млрд. рублёў).
ГРУПА КАРЭСПАНДЭНТАЎ “НАРОДНАЙ ГАЗЕТЫ” наведала на гэтым тыдні наш раён. Калегі пабывалі на заводзе аўтаагрэгатаў, дахавым заводзе, у цэнтры рамёстваў і ў шэрагу іншых месцаў. Аб жыццядзейнасці Асіповіччыны будзе расказана ў адным з бліжэйшых нумароў выдання.

Последние новости

Общество

Что важно знать в сезон сбора ягод и грибов? Разъясняет Министерство по налогам и сборам

1 июля 2025
Читать новость
Общество

График отключения горячей воды в Осиповичах

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий, посвящённых Дню Независимости Республики Беларусь. Осиповичи, 3 июля 2025

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Напоминаем о местах отдыха у воды на территории Осиповичского района, где запрещено купание

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичский район: коротко о разном

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем