Акопная творчасць

Акопная творчасць

У раённым музеі адкрылася новая экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Вайна — з’ява, проціпаказаная чалавечай існасці. На ёй страляюць, забіваюць, становяцца інвалідамі, чарсцвеюць душою; падчас яе агаляюцца ўсе адмоўныя якасці чалавека, схаваныя звычайна кудысьці глыбока ў патаемныя куточкі свядомасці. Гэтаксама, як і праяўляецца сіла духу, адвага, мужнасць, спрыт, кемлівасць і працавітасць.

На такія думкі навяло наведванне выставы калекцыі Валерыя Дзяшчэні “Вещдоки Второй мировой”, якая размешчана ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Людзі не павінны ваяваць. Яны народжаны для стваральнай працы, каб упрыгожваць навакольны свет, а не разбураць яго. Аб гэтым літаральна крычыць кожны экспанат. А іх у экспазіцыі каля 160. Лыжкі і пражкі, партсігары і грабеньчыкі, сумкі і баклажкі… Паміж баямі нават у аскетычных умовах акопаў, зямлянак, бліндажоў і дотаў знаходлівыя салдаты ўмудраліся вырабляць сабе партсігары з кускоў алюмінію або выплаўляць алавяныя лыжкі, прычым кожны па сваім узоры. Навокал грымелі выбухі, рваліся снарады, тут і там валяліся пакарожаныя абломкі самалётаў, разбітыя танкі, пушкі, а гільзамі і наогул была ўсеяна зямля. І гаспадарлівыя воіны не маглі прайсці міма ўсяго гэтага скарбу, які ў мірны час ператварыўся б у прылады працы.

І хоць не ведалі нашы дзядулі і прадзядулі, колькі часу ім адмерана на гэтым свеце, але нешта ладзілі, плавілі, гнулі, рэзалі і падбівалі, нават пад кулямі. І вось ужо няхітры прадмет ужытку гатовы! Народныя ўмельцы ішлі нават далей. Яны распісвалі яго, упрыгожвалі выявамі, часам простымі, а ў некаторых выпадках — такімі, што здаюцца завадской чаканкай. Многія падпісваліся, указвалі нумар часці і іншыя каардынаты, па якіх зараз новыя гаспадары знаходзяць згубленыя сляды аўтараў. Некаторыя і сродкам нагляднай агітацыі служылі, бо на іх размяшчаліся розныя заклікі. Словам, кожная такая рэч, на першы погляд далёкая ад вайны, мае сваю гісторыю і баявы шлях. На некаторых — не толькі драпіны ад дотыку іншых прадметаў, але і сляды куль захаваліся.

Збіраць сваю калекцыю Валерый пачаў даўно. Што выклікала тую цікавасць, зараз цяжка сказаць. У Вялікую Айчынную ваяваў на фронце прадзед, ён прапаў без вестак у жніўні 1944 года. Хлопец зацікавіўся, дзе служыў прашчур, вывучыў журнал баявых дзеянняў яго часці, даведаўся, што след прадзядулі — а тады маладога салдата — абрываецца недзе на мяжы Заходняй Беларусі і Польшчы. Вось гэты экскурс у мінулае і падштурхнуў да сённяшняга занятку, які носіць не вузка ўтылітарны сэнс, а накіраваны на больш глыбокае вывучэнне гісторыі вайны, праваднікамі ў якую служаць старыя рэчы, што калісьці трымалі ў руках салдаты. Часта перад самай смерцю. Аб чым думалі яны, што адчувалі? Можа, хто з нашых родных карыстаўся гэтымі самаробнымі грабеньчыкам ці брытвай, рамянём ці нажом? Чаму, ідучы ў бой, абаронцы хацелі выглядаць годна? Пытанняў шмат. Адказаў на іх, на жаль, ужо не дачакаемся…

Последние новости

Общество

Гороскоп на 13 октября для всех знаков зодиака

13 октября 2025
Читать новость
Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем