В Осиповичском районе начался летний пастбищный период

В Осиповичском районе начался летний пастбищный период

Жывёлагадоўля

З сярэдзіны красавіка амаль усе гаспадаркі раёна пачалі выпускаць буйную рагатую жывёлу на пашы. На дзяржаўным прадпрыемстве “Вязаўніца-Агра” захоўваецца круглагадовы рэжым харчавання БРЖ, таму іх каровы паспрабуюць свежую траву толькі на днях.

— Паколькі выганяць на пашы жывёлу пачалі на адну-дзве гадзіны, пакрысе дадаючы часу, праблем з пераходам не ўзнікала, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Кадуш. — Але ў гэты перыяд усё роўна на плячах кіраўнікоў, заатэхнікаў і ветурачоў сельгаспрадпрыемстваў ляжыць вялікая адказнасць. Хочацца, каб яны звярнулі асобную ўвагу на канцэнтрацыю кармоў. Надвор’е халоднае, травастою недастаткова для паўнавартаснага ўтрымання жывёлы. Трэба забяспечыць яе рацыён грубымі кармамі. Вось адказныя кіраўнікі летась пасеялі азімае жыта на корм. Яшчэ на пашы неабходна наяўнасць рулонаў сенажу і вады. Прыкладам можа служыць ААТ “Авангард-Ніва”. Тут найбольш тэхналагічна і адказна арганізавана тэрыторыя для выпасу і франтальная пасьба. Менавіта гэта гаспадарка прадаставіла на корм азімае жыта.

Шмат работы чакае і ветслужбу. Кляшчы псуюць жыццё не толькі чалавеку, але і жывёле. Таму зараз актыўна вядзецца апрацоўка БРЖ. Ды і пасля стойлавага перыяду неабходна правесці санітарную апрацоўку і дэзынфекцыю ўсіх памяшканняў. А сельгаспрадпрыемствам у сваю чаргу трэба навесці парадак усюды. Дарэчы, падчас суботніка ўсе прадстаўнікі райсельгасхарчу дапамагалі гаспадаркам чысціць сіласныя і сянажныя траншэі, якія потым прадэзынфіцыруюць і пабеляць. Яшчэ вельмі важна абнавіць лугавыя ўгоддзі і стварыць новыя пашавыя плошчы. Засейваць іх трэба больш каштоўнымі і спажыўнымі травамі.

Па-ранейшаму востра стаіць пытанне недахопа пастухоў. Работа нялёгкая, працаваць даводзіцца як днём, так і ноччу. На жаль, моладзь не хоча пасвіць жывёлу. Штогод прыцягваем наёмных рабочых з іншых раёнаў. Але ж, каб мець добры вынік, трэба падключаць сваіх людзей. Ва ўсіх гаспадарках арганізавана гарачае харчаванне для пастухоў, а ў начную змену выдаюць сухі паёк.

Калі ноччу будзе захоўвацца тэмпература паветра 7-10°С, будзем выганяць маладняк у летнія лагеры. Дарэчы, летам заўсёды чакаецца прырост надояў і масавае асемяненне, бо жывёла знаходзіцца ў натуральных умовах. Таксама чакаецца і павышэнне якасці малака. Але для гэтага трэба прыкласці яшчэ і шмат намаганняў.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем