В Осиповичах продолжается озеленение города

Камфортнае асяроддзе
На карысць жыхароў
Працягваюцца работы па добраўпарадкаванні райцэнтра. Сёлета да азелянення горада падключыліся і спецыялісты КВУП “Магілёўзеленбуд”.
Праводзіцца рэканструкцыя цэнтральнай плошчы горада. Выкарчаваны старыя елкі, пасаджаны туі, вядзецца перапланіроўка зялёнай зоны. Пазаўчора асіпаўчане змаглі назіраць за разбіўкай клумбы і пасадкай кустоў каля дома 37 па вуліцы Сумчанкі — абапал макета аўтобуса, які быў устаноўлены летась. Таксама спецыялісты зялёнай гаспадаркі займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, прылеглай да сярэдняй школы № 1 (вуліца Сташкевіча), а яшчэ — перад райаддзелам міліцыі. Будзе працягвацца і добраўпарадкаванне паўднёвай часткі горада — уздоўж вуліцы Рабоча-Сялянскай.