Образцовый коллектив «Школьный театр» принял участие в Международном театральном фестивале «Творчество без границ»

Образцовый коллектив «Школьный театр» принял участие в Международном театральном фестивале «Творчество без границ»

Дадатковая адукацыя

Тэатр без межаў

У Нацыянальным мастацкім цэнтры дзяцей і моладзі завяршыўся Міжнародны тэатральны фестываль “Творчасць без межаў”. Узорны калектыў “Школьны тэатр” АРЦТДіМ прыняў у ім удзел у розных узроставых намінацыях.

Прафесійнае журы строга ацэньвала як падбор матэрыялу, так і знешні выгляд удзельнікаў, іх уменне трымацца на сцэне і валодаць глядацкай аўдыторыяй, акцёрскія здольнасці, дыкцыю, пластычнасць, падбор атрыбутаў.

Юныя акцёры праявілі сябе на высокім узроўні. Усе маналогі ў пастаноўцы кіраўніка калектыву Ірыны Церабільнік   атрымалі прызавыя месцы. Арцём Пуціенка стаў трэцім з творам “Першыя цукеркі”. Крысціна Чыкулаева цудоўна прадставіла маналог “Ганс-падарожнік” і атрымала Дыплом II ступені. Незвычайную кітайскую казку прачытала гледачам Сафія Кавалеўская і таксама стала ўладальнікам Дыплома II ступені.

Маленькія артысты атрымалі шмат пазітыўных эмоцый ад паездкі ў сталіцу, выступленняў на сцэне, інтэрв’ю, якое яны давалі журналістам канала “Беларусь 1”, стасункаў з равеснікамі са ўсёй краіны.

Наперадзе новыя заняткі, рэпетыцыі, а значыць, выступленні, конкурсы, фестывалі і, як вынік, — перамогі, дасягненні, знаходкі.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем