Как правильно разукрасить яйца к пасхе

Как правильно разукрасить яйца к пасхе

Традыцыі

Выява ў мініяцюры

Фарбаваць на Вялікдзень яйкі — старажытны звычай. Ёсць крашанкі — звараныя яйкі, якія фарбуюцца з дапамогай цыбульнага шалупіння ці іншымі фарбавальнікамі. Крашанкі можна пераўтварыць у шкрабанкі: з дапамогай нажа, шыла або іголкі робяцца разнастайныя ўзоры і малюнкі. Пісанкамі называюць яйкі, якія размалёўваюць пэндзлікам. Крапанкі — гэта яйкі з узорам, што ствараецца пры дапамозе воску, які капае са свечкі, і фарбы.

Паводле паданняў, пісанкі адганяюць злых духаў, лечаць ад хвароб, прыносяць у дом шчасце, спакой і поспех. Таму размалёўваць іх трэба ў добрым настроі. Наносіць можна любыя малюнкі. Дарэчы, усе сімвалы маюць розныя значэнні. Напрыклад, рыба — здароўе; кветкі, лісцікі і дрэвы — абуджэнне жыцця і вясны; сонца і зоркі — поспех; птушкі — сонечны знак; хмары адганяюць навальніцы, маланкі ад дома, каб не было пажараў. Колер фарбы таксама мае значэнне. Жоўты — збожжа і золата, прыносіць багацце і поспех; чырвоны — колер жыцця.

Шмат пісанак не рабілі: адну-дзве можна было пакінуць сабе, а вось астатнія падарыць на Вялікдзень ці на любое іншае свята. Распісваць пачыналі амаль на світанні ў Чысты чацвер. Фарбы выкарыстоўвалі прыродныя: цыбульнае шалупінне, сухія ягадкі, кару дрэў, завушніцы алешыны, бярозы і іншае. Усё гэта два тыдні настойвалі ў збанках ці чыгунках. Плюс бралі гарачы натуральны воск. Да таго ж распісвалі яйка не пэндзлікам, а адмысловай прыладай у выглядзе невялікай драўлянай палачкі, у якую ўстаўлялі маленькі цвічок капялюшыкам уверх.

Педагог дадатковай адукацыі РЦТДіМ Тамара Веправа далучае сваіх выхаванцаў да гэтай традыцыі святкавання Вялікадня. Раней дзеці распісвалі натуральныя курыныя яйкі, але гэта не практычна.

— Яйкавая шкарлупіна вельмі крохкая, — расказвае Тамара Аркадзьеўна. — На ёй цяжка маляваць, каб не пашкодзіць. Да таго ж спачатку трэба праз маленькую дзірку выліць змесціва. А гэта таксама нялёгкі працэс для дзяцей. І вельмі крыўдна, калі пустое размаляванае яйка раптам разаб’ецца. Таму зараз мы размалёўваем драўляныя мадэлі. Малюем звычайнымі фарбамі: акрылавымі і гуашшу. Яшчэ ўпрыгожваем з дапамогай тэхнікі дэкупаж. Атрымліваецца выдатны падарунак, а хлопчыкі і дзяўчынкі падчас малявання знаёмяцца з новай формай, праяўляюць фантазію. Канечне, дзеці часцей за ўсё выбіраюць адвольныя выявы: кветкі, сонейка, жывёл і іншае. Гэта іх бачанне. Штогод вясной некалькі заняткаў запар мы прысвячаем роспісу на яйках. Работ атрымліваецца шмат, пасля выніковай выставы хлопчыкі і дзяўчынкі забіраюць свае работы дамоў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем