В Осиповичах прошел районный субботник

В Осиповичах прошел районный субботник

Суботнік

Работа спорыцца, калі разам

Больш утульным стаў райцэнтр і населеныя пункты Асіповіччыны за мінулыя выхадныя. I дзякуючы не толькі пераломнаму моманту ў вясновым надвор’і, але і маштабнаму добраўпарадкаванню. Пра раённы суботнік ведалі літаральна ўсе, бо нельга было не заўважыць той дзелавы рух, які панаваў ужо з раніцы. А далучыліся да грамадскай справы больш за шэсць з паловай тысяч чалавек. Сумеснымі намаганнямі было прыбрана звыш 80 гектараў плошчаў у населеных пунктах, 12 — на аб’ектах сацыяльнай сферы, 100 — каля прадпрыемстваў і арганізацый,  11 — каля помнікаў, у месцах масавага пахавання часоў вайны. Адрамантавана 34 кіламетры аўтадарог, 19 прыпынкаў грамадскага транспарту, 40 калодзежаў і водазаборных калонак, 17 грамадскіх могілак. Пасаджана 8 460 дрэў, з якіх 8 050 на землях ляснога фонду. Ліквідавана 290 несанкцыянаваных звалак. Вынікі са-праўды выклікаюць павагу.

 Варта адзначыць, што актыўна вяліся работы не толькі 10 чысла: шэраг прадпрыемстваў і арганізацый папрацавалі ўжо напярэдадні.

Каб атрымаць разнапланавую карціну, пагутарыць з людзьмі, карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на шматлікіх аб’ектах райцэнтра. Адчувалася, што да суботніка асіпаўчане аднесліся з адказнасцю: праца ішла паўсюдна. Напрыклад, раніцай 10 чысла новую “прапіску” знайшлі маладзенькія ліпы і клёны на алеі ў гарадскім парку — тут было задзейнічана кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу і грамадскіх арганізацый. Дружна ішло навядзенне знешняга глянцу каля раённай паліклінікі: асіповіцкія медыкі ўмеюць добра змагацца не толькі з кавідам, але і з неўпарадкаванасцю. Кіпела работа і на паўднёвым баку: у парку зграбалі рэшткі лістоты школьнікі, прыбіралі свае тэрыторыі, разбівалі клумбы, бялілі дрэвы калектывы райбальніцы, хлебазавода, вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП”. Ішлі работы каля АЗЖБК і завода транспартнага машынабудавання.

Прыемна было бачыць землякоў, якія наводзілі чысціню каля сваіх прыватных сядзіб. І гэта правільна, бо агульная прыгажосць і прывабнасць горада складаецца з асобных дагледжаных тэрыторый.

Пазітыўны настрой і агульнае жаданне зрабіць сваю малую радзіму чысцейшай сталі адметнасцю гэтага красавіцкага дня. Добраўпарадкаванне, безумоўна, будзе працягвацца: месцаў, куды трэба яшчэ прыкласці рукі, хапае. 17 чысла ўсіх чакае рэспубліканскі суботнік.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость