Работники хозяйства с самыми высокими надоями в Осиповичском районе отмечены наградами

Работники хозяйства с самыми высокими надоями в Осиповичском районе отмечены наградами

Сельская гаспадарка

Маленькае свята для вялікіх здзяйсненняў

Адметная падзея адбылася ў аўторак на МТФ № 5 “Свіслач” камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. Такую колькасць грамат і падзячных лістоў, а таксама шыкоўных кветак тут, мабыць, не бачылі ніколі. Прынамсі, усё заканамерна, адпаведна здабыткам. 2020 год, які для многіх прадпрыемстваў не стаў выбітным рознага роду дасягненнямі, для названай МТФ быў вельмі паспяховым. Мяркуйце самі: за год валавая вытворчасць малака склала 2 124 тоны — 108,9% да папярэдняга аналагічнага перыяду. Ад кожнай каровы атрымана больш як па 10,5 тоны малака. Выдатны вынік не толькі на ўзроўні раёна, але і вобласці і рэспублікі: тут сярэднія паказчыкі 4 591, 4 011 і 5 314 кілаграмаў адпаведна. Трымаюць мясцовыя працаўнікі планку і сёлета: за студзень-люты сярэднясутачныя надоі складаюць 27,7 кг, што крыху больш, чым у мінулым годзе. Абагульнена кажучы, тры даёнкі за дзень ад кожнай каровы.

На сустрэчу са свіслацкімі працаўнікамі прыехалі першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатолій Уласевіч, старшыня абласнога савета Белхімпрафсаюза Ігар Станкевіч і, зразумела, кіраўніцтва нашага раёна. Кожны з выступаючых дзякаваў лю-дзям за іх шчырую працу. Вялікія справы якраз і робяцца ў асобна ўзятым калектыве, нават нешматлікім. А ў тым, што сельскія клопаты ніколі не характарызаваліся словамі “лёгка” і “проста”, нікога з прысутных пераконваць не трэба было. Важна, што выконваецца на гэтай ферме і адна з галоўных задач: не толькі   атрымліваць сельгаспрадукцыю, але і рабіць усё, каб яна прыносіла адчувальны прыбытак. Так, рэнтабельнасць па МТФ за 2020 год у адносінах да 2019 склала 132%. Лічбы самі за сябе гавораць.

Ганаровыя граматы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Сняжана Жуковіч, аператары машыннага даення Ірына Аржба, Аксана Века і Наталля Пірагова. Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначана праца аператара па штучным асемяненні жывёлы Святланы Цыганковай, аператара жывёлаводчых комплексаў і механізаваных ферм Мікалая Шахно, Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама — жывёлаводаў Святланы Пірожнік і Іны Шынкевіч, а таксама аператара ЖКіМФ Сяргея Рыжковіча. Раённы Савет дэпутатаў узнагародзіў Ганаровымі граматамі жывёлаводаў Алену Койпіш і Алу Стальчанка, Падзячнымі лістамі — аператара машыннага даення Алену Рыжковіч, жывёлаводаў Алега Маслоўскага і Анатолія Аўсейчука. Апошні таксама атрымаў Падзяку Магілёўскага абласнога савета Белхімпрафсаюза, як і аператар Мікалай Шахно і жывёлаводы Алена Койпіш і Ала Стальчанка. Словам, у гэты дзень быў адзначаны літаральна кожны, хто працуе на ферме.

Як і на сапраўдным свяце, не абышлося без музычных віншаванняў. Спявалі для вяскоўцаў  удзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Дзівакі”. Праўда, па працягласці мерапрыемства не магло быць асабліва доўгім: набліжаўся час дзённай дойкі, а парушаць рэгламент нельга.

Аднак наведацца да рагуль-рэкардсменак паспелі. Здаецца, ферма як ферма, была пабудавана яшчэ ў 1984 годзе. Тут якраз-такі няма ніякіх асаблівых “наваротаў”. Каровы як каровы, аднак сярод іх ёсць такія, што даюць і па 13 тон малака за год. Чаму так бывае? Шукалі адказ на пытанне разам з брыгадзірам Сняжанай Жуковіч.

— Сакрэту ніякага няма, — разважае жанчына. — Проста выконваем усе неабходныя патрабаванні. Беражліва адносімся да кожнай рагулі. Вырошчваем малочных кароў самі, са сваіх цялушак. Ну і не лічымся з часам: працуем столькі, колькі неабходна для якаснага выканання работы, на гадзіннікі асабліва не паглядваем.

 А тое, што выконваюць работу тут добрасумленна, таксама пацвярджаюць лічбы: сёлета ўсё здадзенае МТФ № 5 пера-працоўшчыку малако адпавядала гатунку “экстра”.

 Планы ў працаўнікоў фермы на бягучы год самыя звычайныя: утрымаць узяты рубеж і па магчымасці прыбаўляць. Няхай гэта будзе хоць маленькі, але плюс.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем