Асіповіччына: працоўнае лета — клопат агульны

Ужо стала традыцыйным праводзіць сустрэчу кіраўніцтва райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынь сельгаспрадпрыемстваў, дырэктараў навучальных устаноў з вясковымі школьнікамі і навучэнцамі мясцовага каледжа, якія збіраюцца летам працаваць у гаспадарках раёна. Хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вырашылі правесці канікулы з двайной карысцю, на Асіповіччыне нямала: толькі на мерапрыемстве прысутнічала каля сотні. Што тычыцца заявак сельгаспрадпрыемстваў, то на кожны летні месяц патрабуецца каля 130 чалавек. Асноўныя вакансіі — пастухі і рабочыя
зернетакоў.

Старацца
на працы дзецям ёсць стымул. Начальнік аддзела эканомікі, бухгалтарскага ўліку і
справаздачна
сці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алена Фурс падрабязна расказала, якім чынам будзе налічвацца зарплата, падкрэсліла яе залежнасць ад прываг і надояў. Пры добрым раскладзе на пасьбе жывёлы школьнікі змогуць зарабіць каля 2,5 мільёна рублёўпрыблізна 100 тысяч за дзень, на зернетаку аплата працы будзе ў межах 60-90 тысяч за адпрацаваную змену. Згадзіцеся, для падлеткаў гэта немалыя грошы. Асабліва калі ўлічыць, што сярэдні заробак па раёне з пачатку года ў сельгаспрадпрыемствах складае 2.855 рублёў. Дарэчы, кожная гаспадарка ўстанаўлівае свае расцэнкі. Напрыклад, «Авангард” плануе плаціць за пасьбу жывёлы каля 3 мільёнаў, на зернетаку — 1,5, а членам паляводчай брыгадыкаля двух. У «Лапічах” школьнікаў задзейнічаюць толькі на зернетаку, і яны змогуць у час уборкі зарабіць больш за 2 мільёны. У многіх гаспадарках юныя працаўнікі будуць забяспечвацца гарачым харчаваннем, аплата якога чыста сімвалічнаяда 10% ад кошту. Непаўналетнія, згодна з заканадаўствам, павінны працаваць няпоўны рабочы дзень.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем