Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 13 па 19 мая выяўлены 2 крадзяжы,
затрымана асоба, якая ўхілялася ад выплаты аліментаў. Скончыла жыццё
самазабойствам 38-гадовая жыхарка в. Забалацце.

Устаноўлена месца знаходжання цел двух
мужчын, у розны час прапаўшых без вестак.

Увага! У
перыяд да   24 мая на тэрыторыі
Асіповіцкага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства
«Увага — узрост!». Яго мэта — прадухіленне супрацьпраўных учынкаў у
адносінах да грамадзян сталага ўзросту.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў, у тым ліку ў
адносінах да пазбаўленага вадзіцельскіх правоў мужчыны, які быў затрыманы ў
стане алкагольнага ап’янення пры кіраванні мотаблокам.

ДАI

Спынена 117 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 3 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў на адзенні, 30
парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 8 п’яных вадзіцеляў. Адбылося 17 ДТЗ, з якіх
тры — 17 мая.

Каля 6 гадзін раніцы пешаход, які пераходзіў
аўтадарогу Мінск-Гомель ля в. Цяплухі, патрапіў пад грузавік і атрымаў сур’ёзныя
цялесныя пашкоджанні. Дарожнае здарэнне адбылося побач з падземным пераходам,
якім пацярпелы не пажадаў карыстацца.

Прыблізна ў 10.40 адбылося здарэнне з удзелам
матацыкла і 6-гадовага хлопчыка на вул. Рабоча-Сялянскай побач з крамай
«Тропинка». Пазней стала вядома, што ў дзіцяці складаны пералом нагі.
АДАI звяртаецца да відавочцаў і вадзіцеля матацыкла з просьбай паведа-міць аб
абставінах здарэння па тэлефонах 24-4-44, 668-09-32 альбо 102.

У 23.10 зноў на шашы Мінск-Гомель жанчына
раптоўна пачала перабягаць дарогу і патрапіла пад аўтацягнік. Вадзіцель цяжкага
грузавіка не меў часу, каб прадухіліць сутыкненне, і пацярпелая загінула на
месцы.

На наступны дзень каля в. Чучча на шашы
Беразіно-Бабруйск веласіпедыст не справіўся з кіраваннем, адхіліўся з узбочыны
да цэнтра дарогі і ўдарыўся галавой аб борт праязджаючага ў спадарожным кірунку
прычэпа аўтацягніка, атрымаўшы смяротную траўму.

Увага! У перыяд да  26 мая на дарогах краіны праводзяцца мэтавыя
комплексныя мерапрыемствы «СкIньце хуткасць» дзеля прафілактыкі ДТЗ,
якія адбываюцца з-за парушэння хуткаснага рэжыму.

Медвыцвярэзнік

Размешчаны 21 пацыент, якіх даставілі
супрацоўнікі ППСМ (11), Дэпартаменту аховы і АУСТ (па 3), участковымі
інспектарамі міліцыі (4).

РАНС

14 чысла ў масіве прыватнай забудовы ў
Асіповічах успыхнуў хлеў, з якога агонь перакінуўся на дах жылога дома.

На наступны дзень у в. Старае Сяло загарэўся
жылы дом. Пажарам пашкоджаны дах і маёмасць у пакоях.

IАЖіРС

Прыцягнуты да адказнасці 4 браканьеры, якія
здабывалі рыбу забароненымі прыладамі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем