Асіповіцкая гімназія: няхай і надалей ТУТ ПАНУЮЦЬ НАВУКІ…

Навука выйграе, калі яе
крылы раскаваны

фантазіяй і творчасцю.

Фарадэй.

Красавік
ужо традыцыйна заканчваецца ў гімназіі днямі навукі — і 6 секцый навуковага
таварыства «Пошук” ХVІ канферэнцыі і сёлета гасцінна адчынілі дзверы юным
даследчыкам. Дні навукі — гэта творчая справаздача, і вучні атрымалі магчымасць
прэзентаваць тое, над чым працавалі на працягу навучальнага года. А гэта і
творчыя праекты, якія прадстаўлялі нашу ўстанову адукацыі на раённым і абласным
этапах конкурсу навукова-даследчых работ, і спецыяльна падрыхтаваныя
даследаванні для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, і
даклады са справаздачамі аб эксперыментах.

Усе
работы, прадстаўленыя на секцыю рускай мовы і літаратуры, былі аб’яднаны
агульнай тэмай: «І шчаслівы я сумным лёсам…” (І.А.Бунін у аспекце сучаснасці).
Лепшымі журы прызнала даследаванні Валерыі Чарных, Валерыі Кашлач і Уладзіслава
Пінчука, Ганны Бандарэнка.

Знаўцаў
беларускай мовы і літаратуры аб’яднала творчасць Я.Коласа і Я.Купалы, а
найбольшую цікавасць выклікала праца 11-класніцы Дар’і Казачонак «Колеры ў
лірыцы Якуба Коласа”.

Што
тычыцца секцыі фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, то яна была напоўнена
дэманстрацыяй эксперыментаў і праектамі, якія маюць прыкладное значэнне.
Пераможца — праца «Практычныя меры па эфектыўнаму выкарыстанню аднаўляемых
крыніц энергіі”, падрыхтаваная 9-класнікамі Яўгенам Шаўлюгай і Вадзімам
Хасіневічам. Дарэчы, вучні прадставілі праект і на ІІ Міжнародны фестываль
даследчых і творчых работ, які праходзіў 26-27 красавіка ў Калінкавічах, і
вярнуліся з Гомельшчыны з Дыпломам ІІ ступені.

Удзельнікі
секцыі хіміі і біялогіі правялі акцыю да дня птушак, а сярод прадстаўленых
работ вышэйшую ацэнку журы атрымала праца Паўла Вайвады «Выяўленне экалагічных
аспектаў і вызначэнне іх важнасці пры эксплуатацыі Асіповіцкага падземнага
сховішча прыроднага газу”.

«Англічане”
высока ацанілі даведнік «Месцы, якія варта наведаць у Асіповіцкім раёне”, што
распрацавалі Уладзіслаў Багуславец і Ганна Літоўчанка. А яшчэ сумеснае
даследаванне Уладзіслава з Андрэем Назарэвічам «Партрэт на фоне гісторыі.
Маслоўская Ларыса Георгіеўна”, прэзентацыя якога адбылася ўжо на секцыі
гісторыкаў-географаў, стала сапраўдным падарункам да будучага юбілею гімназіі,
якой сёлета споўніцца 20 гадоў.

Прыемна,
што ў днях навукі прынялі актыўны ўдзел і зусім маленькія даследчыкі —
удзельнікі VІ канферэнцыі навукова-даследчых работ І ступені адукацыі
«Прыступка ў будучыню” 4-класнікі Максім Юркавец, Ангеліна Раманоўская, Антон
Гапановіч, Яна Станкевіч і Антон Альхімовіч.

Натуральна,
аўтары лепшых праектаў былі заслужана ўзнагароджаны Дыпломамі гімназічнай
канферэнцыі, а па выніках дзён навукі будзе выпушчаны чарговы альманах з
тэзісамі вучнёўскіх прац. Ужо пяты…

Наталля
ЛУК’ЯНЕНКА
,

кіраўнік
навуковага таварыства «Пошук”.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем