За радком Дырэктывы Чыгунка, бяспека, закон

Напрыканцы
красавіка адбылася сумесная каардынацыйная нарада Беларускай чыгункі і органаў
аховы правапарадку, на якой абмяркоўваліся разнастайныя аспекты ўзаемадзеяння
зацікаўленых устаноў у захаванні абсталявання чыгуначнай інфраструктуры,
падтрыманні бяспекі і прафілактыкі невытворчага траўматызму на ўчастку
Асіповічы-Бабруйск.

Аб
тым, наколькі актуальныя ўзнятыя праблемы, можна меркаваць па наступных фактах.

Пад
“ціскам” крыміналу — чыгуначная маёмасць

У
2010-2013 гадах на ўзгаданым адрэзку чыгункі адбылося 9 злачынстваў, з якіх 2
адносяцца да катэгорыі “транспартны вандалізм”, а 7 — раскраданне маёмасці. У
ліку апошніх — светадыёдны ліхтар, рэйкі і элементы іх мацавання,
электрарухавік, кабелі і іншы рыштунак сукупным коштам звыш 17 мільёнаў рублёў.
Прычым, у значнай ступені спрыяла здзяйсненню маёмасных злачынстваў дрэнная
ахова таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на аб’ектах транспарту пры правядзенні
работ па электрыфікацыі чыгункі.

Так,
у перыяд з ліпеня па верасень мінулага года былі ўкрадзены дзве металічныя
скрыні і 685 метраў кабелю, якія належалі РУП “Белтрансаўтаматыка”. Гэтая
маёмасць доўгі час знаходзілася без нагляду ў месцах, дзе да яе існаваў
свабодны доступ, і, такім чынам, знікненне дарагога рыштунку выяўлялася праз
3-8 сутак пасля крадзяжу. З-за атрыманай зламыснікамі форы ў часе раскрыццё
злачынстваў ператварылася ў вельмі складаную задачу.

Сёлета
не меншую абыякавасць да ўласнай маёмасці праявілі супрацоўнікі ТАА
“МантажБудЛізінг”. Зварачны агрэгат коштам каля 18 мільёнаў рублёў доўгі час
ляжаў на адной са станцый у памяшканні, якое не было прыстасавана для захавання
матэрыяльных каштоўнасцей, пасля чаго “знік” у невядомым накірунку. На факце
крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа, аднак наўрад ці і яе раскрыццё будзе
простай справай.

Пры
правядзенні штотыднёвых рэйдавых мерапрыемстваў Асіповіцкім АУСТ у 2012-2013
гадах выяўлена тры выпадкі ненаўмыснага стварэння ўмоў для здзяйснення
злачынстваў у адносінах да маёмасці РУП “Белтрансаўтаматыка”, за што некалькі
службовых асоб прадпрыемства былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Тэрытарыяльная
лакалізацыя

За
апошнія тры гады на станцыях, прыпыначных пунктах і перагонах чыгуначнага
ўчастка Асіповічы-Бабруйск зафіксавана 8 правапарушэнняў, якія маглі стаць
прычынай сур’ёзных транспартных катастроф. Сярод іх — біцце шкла ў вокнах
вагонаў, накладанне на рэйкі пабочных прадметаў, разукамплектаванне
электрамеханічных прыстасаванняў.

Усе
азначаныя транспартныя парушэнні адбываліся на ўчастку Татарка-Бабруйск, а
пераважная іх большасць — каля станцыі Мірадзіна. Два з іх застаюцца пакуль не
раскрытымі. Трэба адзначыць, што ўсе выпадкі вывядзення са строю сістэм, якія
прызначаны для захавання бяспекі руху, былі здзейснены адной групай
зламыснікаў, якіх удалося затрымаць вясной мінулага года.

Нягледзячы
на прымаемыя меры прафілактыкі, застаецца дастаткова вострай праблема
невытворчага траўматызму. За 2011-2013 гады адбылося 11 няшчасных выпадкаў —
пацярпела 12 чалавек, з якіх 10 загінула.

Пераважная
колькасць траплення людзей пад цягнікі таксама адбылася паблізу ад чыгуначнай
станцыі Мірадзіна.

Сумеснымі
намаганнямі

Удзельнікі
нарады правялі ўважлівы аналіз існуючай сітуацыі ў падтрыманні правапарадку на
лініі Асіповічы-Бабруйск і выпрацавалі праграму дзеянняў, накіраваных у першую
чаргу на выяўленне і нейтралізацыю прычын, якія спрыяюць здзяйсненню
крымі-нальных учынкаў і парушэн-ню правілаў паводзін на чыгунцы.

Сярод
мер, якія будуць рэалізаваны ў бліжэйшы час, трэба адзначыць шырокае прымяненне
сродкаў пасіўнай бяспекі (агароджаў) і ўстаноўку электронных сістэм кантролю
(відэакамер назірання) на найбольш праблемных участках узгаданай чыгуначнай
лініі, а таксама прыцягненне ўвагі неабыякавай грамадскасці да захавання
парадку на транспарце праз сумесныя акцыі зацікаўленых структур.

Сяргей
ДУБIНА
,

начальнік
штаба АУСТ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 1 июля для всех знаков зодиака

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал перестановку руководящих кадров в министерствах

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем