В преддверии профессионального праздника в Осиповичах чествовали работников УКП ЖКХ

В преддверии профессионального праздника в Осиповичах чествовали работников УКП ЖКХ

Камунальная гаспадарка

Святло, цяпло, вада, дарогі —у сферы іх клопату

У пятніцу каля раённага Цэнтра культуры кожны мог сустрэць кагосьці знаёмага, бо там збіраліся камунальныя работнікі, да паслуг якіх мы звяртаемся пастаянна. Але выглядалі людзі гэтых патрэбных прафесій незвычайна: без будзённага спец-адзення, інструментаў у руках і заклапочанасці на тварах. Прыгожа апранутыя, нават урачыстыя і ў нейкай меры ўзнёслыя, бо змаглі на гадзіну-другую забыцца пра ўборку, рамонт і мадэрнізацыю, а замест заявак на непаладкі з задавальненнем прымалі віншаванні і граматы.

Да пачатку фэсту ў фае ўстановы культуры работнікі прадпрыемстваў Асіповіччыны частавалі камунальнікаў сваёй прадукцыяй. Можна было пасёрбаць смачнай рыбнай юшкі, паспрабаваць розныя віды сыру, паласавацца тортам ці пірагом.

На ўрачыстым пасяджэнні прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ганчароў, дырэктар УКП ЖКГ Дзмітрый Кулакоўскі.

Ганаровая грамата Магілёўскага аблвыканкама была ўручана вадзіцелю пагрузчыка Мікалаю Паходаву. Ганаровымі граматамі ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама адзначана праца начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Наталлі Біскуб і муляра Анатоля Цагойкі. Падзячным пісьмом райвыканкама ўзнагароджаны начальнік сектара агульнабудаўнічых работ праектна-каштарыснага ўпраўлення Таццяна Анціховіч, рабочая па комплекснай уборцы домаўладанняў Наталля Гулік, ва-дзіцель аўтамабіля Віктар Сіманаў, мантажнік вонкавых трубаправодаў Іван Слабодчыкаў. Многія іншыя руплівыя працаўнікі атрымалі граматы прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта.

Павіншаваць камунальнікаў прыйшлі і кіраўнікі прадпрыемстваў сумежнай галіны — дарожнай службы. Словы падзякі за плённае супрацоўніцтва выказалі начальнікі ДЭУ № 73 Мікалай Івашка і ДРБУ № 199 Алег Лук’яненка.

А прадстаўнікі творчых калектываў Асіповіччыны падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці канцэртную праграму. Для іх спявалі народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі”, саліст Уладзіслаў Каралёнак, выступалі тэатральны калектыў ДШМ № 1, узорны ансамбль танца “Асарці” і іншыя артысты. Падрыхтавалі канцэртныя нумары і самі работнікі камунальнай службы. Душэўна выканала раманс інжынер прадпрыемства Вольга Альфяровіч, яе калегі праспявалі вясёлыя папуры пра ЖКГ, станцавалі іскрамётную кадрылю. Гэтыя і іншыя артысты падарылі ўдзельнікам свята шмат станоўчых эмоцый. Віталі ў гэты дзень і ветэранаў працы, якія па некалькі дзясяткаў гадоў адпрацавалі на прадпрыемстве.

Свята прайшло. Пачаліся будні, за кожным з якіх — штодзённыя клопаты, накіраваныя на стварэнне дабрабыту і камфортнага пражывання тысяч жыхароў раёна.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость