Асіповіччына: пасяджэнне райвыканкама

На
чарговым пасяджэнні райвыканкама
, якое прайшло 15 мая з
удзелам кіраўніка справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна, разгледзілі больш за паўсотню пытанняў, якія тычыліся жыццядзейнасці рэгіёна. Напрыклад, была прааналізавана работа ўстаноў адукацыі раёна па стварэнні ўмоў для ўдасканальвання якасці адукацыі і дзейнасць установыАсіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Тое, што нашы школы і гімназія ў гэтым плане робяць многае, факт бясспрэчны. Аб гэтым пераканаўча сведчаць і шматлікія ўзнагароды вучняў на розных алімпіядах-конкурсах, і значны
працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ і ССНУ, і стабільна высокія месцы аддзела ў абласным спаборніцтве. Але і
працаваць ёсць над чым. У прыватнасці, трэба ўдасканальваць работу па
арганізацыі здароўезберагаючага працэсу, актыўней аснашчаць вучэбныя кабінеты сродкамі абучэння і вучэбным абсталяваннем, займацца аптымізацыяй сеткі ўстаноў адукацыі ў раёне і г.д.

Належным чынам дзейнічаюць і сацыяльныя работнікі. Сёння на ўліку ў нашым цэнтры 857 адзінокіх пажылых грама-дзян, 4.613 — адзінока пражываючых, 173 —  адзінокіх інвалідаў I-II груп дапенсіённага ўзросту, 138 ветэранаў вайны і г.д. I кожнага чалавека нельга пакінуць паза ўвагай, гэтагалоўнае ў
рабоце цэнтра, дзейнасці ўсіх 6 створаных тут аддзяленняў. Праблемныя моманты? Недастаткова развіта яшчэ аказанне платных паслуг людзям, узнікаюць падчас складанасці пры падборы сацыяльных работнікаў у аддаленых маланаселеных вёсках, у
наяўнасці цяжкасці з падвозам інвалідаўкалясачнікаў у аддзяленне дзённага знаходжання з-за адсутнасці спецаўтатранспарту і інш.

Па
ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем