История жизни осиповчанина Валерия Целуйко

История жизни осиповчанина Валерия Целуйко

Асоба

Эксперыментатар

Лаўрэат дарожнай прэміі імя К.С. Заслонава; носьбіт звання “Ганаровы чыгуначнік”, якое атрымаў у 36 гадоў; будаўнік, што мог выканаць заказ у сціслыя тэрміны, захоўваючы якасць; чалавек, які не баіцца эксперыментаў і адказнасці за іх наступствы, — вось толькі некаторыя рысы Валерыя Цалуйкі, які прысвяціў сябе самай мірнай і стваральнай справе.

Асіповічы сталі для яго месцам увасаблення планаў і ідэй. Можна сказаць, лёсавызначальным горадам. Сюды ўпершыню прыехаў у пачатку 70-х па размеркаванні. Займаўся радыёфікацыяй і тэлефанізацыяй Дрычына і навакольных вёсак, потым рабочага пасёлка Градзянка. А пазней быў перакінуты на Глушчыну, з якой яго і прызвалі ў армію.

Здавалася б, з Асіповіччынай хлопец развітаўся назаўсёды, бо пасля службы стаў працаваць электрамантажнікам СМП-354 на станцыі Гомель “Дарбудмантажтрэст” Беларускай чыгункі. Але праз 12 год работы на аб’ектах Гомельшчыны і павышэння пасады да прараба па волі лёсу зноў трапіў у Асіповічы.

Пачалася рэканструкцыя завода жалезабетонных канструкцый, і трэст накіраваў маладога будаўніка на прадпрыемства кіраўніком работ. Ім быў створаны ўчастак спецработ.

А там прыйшоў і 1991 год, які ўраз перавярнуў уяўленні пра эканамічную сістэму дзяржавы. “Перабудова, дэмакратыя, галоснасць” — жыццё запоўнілі новыя словы, паняцці, тэрміны. Закрываюцца і рэканструюцца прадпрыемствы. З’яўляюцца карткі спажыўца, купоны, уласная грашовая адзінка — “зайчыкі”. Якім шляхам развіваць прадпрыемствы, што прадпрыняць, каб утрымацца на плыву, як процістаяць інфляцыі — пытанняў было шмат. Адказаў шукаць нават не ведалі дзе.

Як спроба пракласці сцяжыны ў зыбкай багне разбуранай эканомікі сталі нясмела ўзнікаць малыя прадпрыемствы.

Пайшоў нязведаным шляхам і Валерый Цалуйка. Жадаючы ўтрымаць калектыў і неяк зачапіцца за глебу, што гойдалася пад нагамі ўпэўненага савецкага будаўніка, на базе былога ўчастка стварыў ПБУП “ДарСТЭМ”.

Веды і вопыт былі, жаданне працаваць — таксама. І як вынік — праз 2 гады з задавальненнем налічылі 600 мільёнаў чыстага прыбытку, што ва ўмовах 90-х гадоў было вельмі станоўчым вынікам.

Змяненні адбываліся бясконца. У 2002 г. час прадыктаваў новую неабходнасць: пераўтварыць прадпрыемства ў акцыянернае таварыства, спачатку адкрытае, а потым — закрытае. Мянялася дзяржава, грамадства, трансфармавалася і дзейнасць прад-прыемстваў. Усе новаўвядзенні рыначнай эканомікі вывучаць даводзілася метадам спроб. Знаёміліся з літаратурай, вопытам калег. І развіваліся. “ДарСТЭМ” вырас у вялікую будаўнічую кампанію Асіповіччыны з колькасцю работнікаў больш за 100 чалавек. У гэты час стала магчымым траціць частку прыбытку на набыццё машын і механізмаў. Закупілі экскаватары, аўтакраны, даўгамеры, пабудавалі гаражы. Нават жыллё сваім работнікам змаглі ўзвесці. 25 сямей абзавяліся ўласнымі кватэрамі. Пабудавалі інтэрнат для моладзі. Арыентацыя на клопат пра работнікаў — гэта ўжо паказчык узроўню прадпрыемства!

А потым стала магчымым вылучыць тры самастойныя ўчасткі: дрэваапрацоўчы, які ўзначаліў Аляксандр Горбач, сантэхзабеспячэння і металаканструкцый на чале з Уладзімірам Цюніным. А яшчэ аддзел галоўнага механіка. Ім кіраваў спачатку Міхаіл Мінчэня, затым Аляксандр Крэпскі, а потым Ігар Мінчэня, сын папярэдніка. Спецыялістаў падбіралі з высокім узроўнем адукацыі і спецыяльнай падрыхтоўкай, што да-зваляла арганізоўваць работу дастойна.

А ў 2009 годзе — чарговая інавацыя. Сталі ўпраўляючай кампаніяй, у складзе якой працавалі 3 асобныя арганізацыі з агульнымі адміністрацыяй, аддзеламі кадраў і забеспячэння. Падобная схема ў горадзе была выкарыстана ўпершыню. І наогул многае рабілася тады ў першы раз. А каб правесці пераўтварэнні, трэба было дасканала вывучыць масу пастаноў, законаў, указаў, якія пастаянна змяняліся. Сіламі аб’яднанага прадпрыемства стала магчымым праводзіць будаўніцтва дамоў пад ключ з ўсімі відамі вонкавых і ўнутраных работ, электра- і цеплазабеспячэннем. У той час у штаце налічваліся работнікі ўсіх будаўнічых спецыяльнасцей.

Аналізуючы зробленае, Валерый Мікітавіч з задавальненнем адзначае, што на ўсіх вузлавых станцыях Беларускай чыгункі яго прадпрыемства пакінула свой след, рамонтныя работы право-дзілі і амаль ва ўсіх лакаматыўных дэпо, хутка і якасна. І не толькі будавалі. Удзельнічалі ў электрыфікацыі чыгункі, калі ў складаных умовах было ўкладзена больш за 20 км высакавольтнага кабелю. Вялі работы па водапаніжэнні. Валерый Мікітавіч добра вывучыў сетку чыгуначных пуцей краіны, бо пакалясіў па іх нямала. Але працаваць даводзілася і на аб’ектах іншага прызначэння. Напрыклад, на ўзвядзенні жывёлагадоўчага комплексу ў вёсцы Вязычын, праваслаўнага храма ў Дараганаве.

Ужо каля 5 гадоў Валерый Мікітавіч знаходзіцца на пенсіі. Але цалкам ад стваральнай справы не адышоў. Толькі сфера яго інтарэсаў перамясцілася ў рэчышча радыётэхнікі. Майстар зноў эксперыментуе. Узгадаўшы навуку, якую калісьці вывучаў у Брэсцкім радыётэхнічным вучылішчы № 1, у доме вёскі Дараганава, дзе зараз жыве, стварае святлодыёдныя экраны, у якіх яркія рознакаляровыя выявы змяняюць адна адну, і ўся гэта светлавая феерыя суправаджаецца музыкай. Робяць гэтыя незвычайныя канструкцыі два Валерыі — дзед і ўнук. Ёсць каму перадаць веды і вопыт.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость