Некабінетная размова Кожны павінен урабляць свой сад

З гэтым выслоўем сённяшні суразмоўца згодны па ўсіх пазіцыях. І на працягу жыцця, ідучы асабіста абраным шляхам, не
толькі ўнутрана ўдасканальваецца, але і сапраўды апрацоўвае сад у прамым сэнсе
— і свой, і калгасны. Аб дрэвах і не толькі — у гутарцы са старшынёй СВК
“Калгас “Лапічы” Мікалаем Аляшкевічам.


Займацца садам для мяне — з разраду сапраўднага задавальнення. На сваім
прысядзібным участ-ку маю каля 40 пладовых дрэў, і ўсе — розных відаў і
гатункаў. Нельга сказаць, каб аддаваў перавагу чаму-небудзь аднаму — аднолькава
цікава завіхацца як з грэцкім арэхам, так і з грушамі. А пачынаў некалі наогул
з дзвюх прынесеных з лесу дзікіх яблынек, якія сам і прышчэпліваў, і старанна
даглядаў. З цягам часу набраўся вопыту, цяпер цалкам забяспечваю сям’ю
садавінай на зіму. Дарэчы, гатункі беларускай селекцыі таксама нядрэнна
захоўваюцца — ёсць яшчэ чым пачаставаць гасцей нават зараз, у маі.

Вы выраслі ў сям’і, дзе было шасцёра дзяцей. Хоць па тых
часах гэта і не рэдкасць, але якім чынам бацькам удавалася так якасна
выхоў-ваць нашчадкаў? Найперш маю на ўвазе працавітасць
.


Кожны меў свае абавязкі. І не выканаць даручанае было проста сорамна і
крышку… страшнавата. Не скажу, каб нас білі або вельмі ўшчувалі, а вось тое,
што бацька мог сярод ночы падняць, каб зрабіць загаданае днём, урэзалася ў
памяць добра. Праўда, гэта было толькі пару разоў і тычылася не мяне, а брата.
Аднак метад аказаўся вельмі дзейсны.

Які яшчэ ўспамін з дзяцінства застаўся найбольш яркім
малюнкам у памяці
?


Гульня ў хакей з вясковымі хлопцамі пры святле месяца. Уявіце: вёска Каменічы,
мароз, цёмна-сіняе неба з яркімі зоркамі, імклівыя і паслухмяныя канькі,
бліскучы лёд — і гарачы гульнёвы імпэт. Дарэчы, каб тады была магчымасць
займацца ў якой спартыўнай школе, з мяне, мусіць, выйшаў бы нядрэнны хакеіст:
на лёдзе з клюшкай не было роўных…

Як ставіцеся да грошай?


Яны любяць падлік — гэта факт. Але такая крайнасць, як сквапнасць, таксама
лішняя. Як, у прынцыпе, і марнатраўства. Калі ж ведаеш цану грошай і ставішся
да іх з павагай, то кашалёк па жыцці пустым не будзе.

А якія былі самыя “дарагія”?


У час вучобы ў Клімавіцкім тэхнікуме часта з хлопцамі хадзілі на чыгунку
разгружаць вагоны. За ноч можна было зарабіць 15 рублёў — сума па тых часах
немалая. Прыемна было адчуваць сваю самастойнасць. Ды і наогул імкнуліся так
распараджацца сродкамі, каб бацькам як мага менш дастаўляць клопату.

Псіхолагі раяць: каб працаваць без урону для здароўя, трэба
вучыцца “пакідаць работу на рабоце”. Упэўнена на ўсе сто, што ў старшыні
калгаса гэта не атрымліваецца


Так, таму проста застаецца прыняць работу як неад’емную частку свайго жыцця, не
падлічваць “лішнія” гадзіны, праведзеныя на полі або ў канторы, і памятаць, што
ад твайго настрою залежыць запал, з якім будуць працаваць лю-дзі. Пакуль сам
гарыш і верыш у поспех справы, зможаш і другіх падтрымліваць.

Але адпачываць таксама ж трэба?


А як жа. Добры сродак зняць стомленасць і пераключыць думкі — паляванне.
Праўда, ужо некалькі гадоў неяк не выпадае арганізавацца. А вось схадзіць у
лазню, якую, дарэчы, сваімі рукамі паставіў — гэта рэгулярна. А калі яшчэ
прымяніць асабіста звязаны пахучы венічак… Рэкамендую!

Што найбольш натхняе Аляшкевіча і робіць яго шчаслівым?


Час, праведзены з 5-гадовым унучкам. Ён ужо не раз і ў полі быў, і ў
майстэрнях, даследаваў увесь калгасны парк. Тое, што дзіця па-сапраўднаму
цікавіцца тэхнікай — бальзам на душу.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем