Осиповчанка Ольга Линник уже более 30 лет работает в КБО

Осиповчанка Ольга Линник уже более 30 лет работает в КБО

Бытавое абслугоўванне

Усе давяраюць прафесіяналу

Як правільна прасаваць бялізну, што зрабіць з застарэлай плямай, якія меры прыняць, каб адзенне не зафарбавалася пры мыцці — усе гэтыя і іншыя прамудрасці ведае Вольга Ліннік

А тлумачыцца ўсё проста: жанчына атрымала грунтоўную тэарэтычную падрыхтоўку ў Мінскім тэхналагічным тэхнікуме па спецыяльнасці “тэхнік-тэхнолаг па хімчыстцы і афарбоўванні адзення” і мае 33-гадовы вопыт работы ў пральні. За гэты час літаральна праз яе рукі прайшло мноства тэкстыльных вырабаў з самых розных па якасці і фактуры тканін. Яна можа па знешнім выглядзе вызначыць, ад чаго з’явілася пляма на паліто ці пінжаку, падлічыць, колькі парашку неабходна затраціць на мыццё пэўнай колькасці адзення, параіць, як захоў-ваць скураныя вырабы…

Вольга Пятроўна працуе ў пральні камбіната бытавога абслугоўвання прыёмшчыцай заказаў з выкананнем абавязкаў загадчыка. Многія работы вядзе сама, бо аб’ём іх немалы: абслугоўваюць бальніцу, гасцініцу, інтэрнаты, ДЭУ, АЗТМ і іншыя арганізацыі. Сёлета выйгралі тэндар на супрацоўніцтва з ваеннай часцю. Здаюць бялізну на мыццё і жыхары горада. На хімічную чыстку таксама паступае нямала рэчаў: верхняе адзенне, падушкі, коўдры, пледы, шторы, дываны…

Асабліва напружаны час тут напярэдадні Вя-лікадня, калі гаспадыні пачынаюць генеральную ўборку і аддаюць у апрацоўку ўсё самае грувасткае.

Нярэдка прыносяць і асобныя прадметы адзення, каб вывесці плямы, што не адмываюцца звыклым спосабам. Работнікам установы лягчэй справіцца з забруджваннем, калі яны ведаюць, якое рэчыва яго выклікала, бо ў іх арсенале шмат розных растваральнікаў, а ў кожным канкрэтным выпадку трэба ведаць, які з іх прымяніць. Дарэчы, найлепшы вынік дасягаецца, калі гаспадар рэчы не спрабаваў змагацца з плямай уласна прыдуманымі сродкамі, бо гэта толькі ўскладняе справу. Часцей за ўсё рэчы пасля хімчысткі набываюць прывабны выгляд, але ёсць і такія субстанцыі, як, напрыклад, суперклей, сляды якога немагчыма цалкам выдаліць. Пра гэта і іншае не раз пытаюцца землякі, якія нярэдка звяртаюцца за парадай да Вольгі Пятроўны. І заўсёды атрымоўваюць абгрунтаваныя адказы.

Дома яна таксама галоўны змагар з брудам. “Муж нават пральнай машынкай карыстацца не ўмее, — усміхаецца суразмоўца. — Ва ўсім давярае прафесіяналу”. І ён мае рацыю.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость