Интересное об осиповичском ЖКХ

Интересное об осиповичском ЖКХ

Лічбы і факты

УКП ЖКГ у мінулым годзе

Горача летась прыйшлося работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бо, акрамя асноўнай дзейнасці, на прадпрыемства была ўскладзена ганаровая задача падрыхтаваць горад да правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2020”. Трэба сказаць, што служба справілася добра. Свята не адбылося з-за вядомых прычын, але горад набыў новы выгляд.

Праведзены капітальны рамонт 12 жылых дамоў. Яшчэ 51 жылы дом атрымаў бягучы рамонт. Заменена і ўведзена ў эксплуатацыю 16 ліфтаў.

Шмат зроблена і па добра-ўпарадкаванні малой радзімы. Праведзены істотны рамонт мемарыяльнага комплексу “Алея Герояў”, штучнага вадаёма і пляцовак для адпачынку з частковай заменай пакрыцця на дробна-штучную плітку, часткова заменены ліхтары, лаўкі і ўрны. На вуліцах устаноўлена 8 новых малых ахітэктурных форм.

Адрамантаваны 10 прыдамавых тэрыторый, лазні ў пасёлку Савецкім, на вуліцах Вакзальнай і Кастрычніцкай, грамадская прыбіральня па вуліцы Сумчанкі. Гасцініца набыла новы выгляд фасада. Пашыраны палігон цвёрдых камунальных адыходаў.

Выкананы капітальны рамонт праезных частак вуліцы Сумчанкі і плошчы Леніна з заменай асвятлення, ад аўтадарогі Р91 да вуліцы Казлоўскай, вуліц Кастрычніцкай, Першамайскай і Гарбатава. Яшчэ на 15 аб’ектах выкананы бягучы рамонт.

Заменены ўчасткі цеплавых сетак на ПІ-трубы, катлы ў кацельні аграгарадка Лапічы, тысяча ўстройстваў аўтаматычнага ўпраўлення асвятленнем, устаноўлена 623 энергаэканамічныя асвятляльныя прыборы, мадэрнізаваны агароджваючыя канструкцыі кацельнага абсталявання, ліквідаваны доўгія неэфектыўныя цеплатрасы ад кацельні аграгарадка Вязаўніца.

Актыўны ўдзел у правядзенні рэканструкцыі Асіповіччыны прынялі служба рамонтна-аварыйнага ўчастка пад кіраўніцтвам Сяргея Барысава, электрамантажны ўчастак Сяргея Чудакова, кацельна-цеплавая гаспадарка пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Ігара Казачонка. Намеснік дырэктара Сяргей Салавей трымаў у полі зроку ўвесь капітальны рамонт жылога фонду.

На жаль, не стала Аляксандра Маслава, які таксама многа зрабіў для дабрабыту горада і раёна…

На 2021 год УКП ЖКГ запланаваны капітальны рамонт 11 жылых дамоў, раканструкцыя кацельні № 1 ваеннага гарадка на паўднёвым баку з устаноўкай дадатковага катла на мясцовых відах паліва, замена больш за 6 кіламетраў цеплавых сетак, бягучы рамонт жылога фонду і вулічна-дарожнай сеткі, добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый і шмат іншых работ.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем