Хроника происшествий. Осиповичи

Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў

На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 137 правапарушэнняў, пакарана 14 веласіпедыстаў і пешаходаў, 2 “бяспраўнікі”, 3 нецвярозыя вадзіцелі, 1 парушальнік правіл абгону і 5 — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце. Зарэгістравана 5 ДТЗ.

17 сакавіка каля 8 гадзін раніцы на 3 км а/д Асіповічы-Дараганава вадзіцель “Лады” не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, у выніку чаго аўтамабіль сутыкнуўся са школьным аўтобусам ПАЗ. Пасажыр “Лады” ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, вадзіцель і яшчэ два пасажыры шпіталізаваны.

19 чысла каля 8.00 на вул. Каралёва вадзіцель “Мерсэдэса” не справілася з кіраваннем, праз бардзюр з’ехала на зялёную зону па ходзе руху і наехала на дрэва. Дзяўчына шпіталізавана.

Увага! Напярэдадні школьных канікул па 26 сакавіка праходзіць тыдзень дзіцячай бяспекі ў мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей. Паважаныя дарослыя, штодня нагадвайце дзецям пра строгае захаванне правіл бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах!

Дэпартаментам аховы канфіскавана з нелегальнага абароту алкагольная прадукцыя, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 чалавекі, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, 1 — за з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную парубку, 6 — незаконнае захоўванне сетак, патронаў і стрэльбаў.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость