Участок Верейцы-Лапичи-Гродзянка — под пристальным наблюдением осиповчанина Романа Кедича

Участок Верейцы-Лапичи-Гродзянка — под пристальным наблюдением осиповчанина Романа Кедича

Чыгунка вабіць

Звязаць сваё жыццё з чыгункай Раман вырашыў яшчэ ў школе. Таму з будучай прафесіяй вызначыўся даволі хутка і паступіў у Брэсцкі каледж на спецыяльнасць «электрамеханік па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і электронікі». Падчас вучобы праходзіў практыку на станцыі Асіповічы, дзе зарэкамендаваў сябе перспектыўным спецыялістам. Тут яму і прапанавалі пастаяннае месца работы.

— Адразу працаваў на станцыі Асіповічы-1, з якой ужо дзякуючы практыцы быў знаёмы, — расказвае Раман. — А ў пачатку года даверылі ўчастак Верайцы-Лапічы-Градзянка. Адказнасць павялічылася ўтрая. Яшчэ і месца новае, дагэтуль там ніколі не быў. Але мне пашанцавала, што манцёр, з якім працую, верайцоўскі, добра арыентуецца ў наваколлі і мяне знаёміць з тэрыторыяй. Увогуле, з калегамі маю добрыя ўзаемаадносіны, заўсёды можна звярнуцца да іх па дапамогу ці параду.

Станцыі Лапічы і Градзянка электрамеханік наведвае двойчы ў тыдзень, астатні час — Верайцы. Пад яго пільным наглядам семафоры, мачтавыя ліхтары, стрэлачныя пуці, рэйкавыя ланцугі і гэтак далей. Бяспека стальной магістралі — справа адказная.

— Тут важна ўсё: пільнасць, прафесіяналізм, пастаянная самаадукацыя, уменне валодаць сабой і хутка прымаць рашэнні. Працуем удваіх: адзін абавязкова сочыць за рухам. Таксама трэба знаходзіць агульную мову з напарнікам. Дарэчы, работа мне вельмі падабаецца. Свежае паветра, шлях наперад, прастора і спакой.

Цяжкасці Рамана не палохаюць. Амаль за два гады яго працы на станцыях буйных няспраўнасцей не здаралася, усе бягучыя праблемы вырашаюцца адразу, але ёсць дадатковыя абставіны — надвор’е. Калі ўсе жыхары спраўляліся са снежнымі заносамі, на чыгунцы таксама было не да жартаў. Расчышчаць вытворчае абсталяванне, каб праверыць яго спраўнасць, прыходзі-лася некалькі разоў на дзень. Але малады чалавек на гэта глядзіць па-філасофску: на тое і зіма.

Акрамя асноўных абавязкаў, юнак актыўны ў грамадскім жыцці.

— Займаю пасаду сакратара пярвічкі БРСМ дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Штогод да нас па размеркаванні прыходзяць маладыя спецыялісты. Увогуле, на чыгунцы працуе шмат моладзі, і трэба яе зацікавіць, разнастаіць будні. Для гэтага мы арганізуем і праводзім розныя мерапрыемствы, экскурсіі.

Раман плануе павышаць прафесійны ўзровень, бо пераканаўся, што справа, якую ён выбраў, сапраўды яму падабаецца і прыносіць карысць людзям.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем