Калыска для саджанцаў

Паляводы ўраджай збіраюць штогод, і
калі штосьці не ўрадзіла, дык у наступны раз можна пастарацца, каб усё
атрымалася. А вось каб вырасціць дрэва, трэба гадоў 80. А гэта — два пакаленні
лесаводаў. I “неўраджаю” тут быць не павінна — леснікі проста не маюць права на
памылку. Да таго ж, які лес выгадуецца, такім і жыццё ў ім заквітнее — ці
будуць грыбы-ягады, ці дзічына не перавядзецца, ці хопіць пчолам кветак лясных
на мёд. Каб раслі там здаровыя елкі, сосны і іншыя знаёмыя кожнаму дрэвы, і
сочаць у лясгасах. А пасадачны матэрыял для ўзнаўлення лесу рыхтуюць у
гадавальніках.

У параўнанні з усёй плошчай ляснога
фонду, які належыць Асіповіцкаму доследнаму лясгасу, базісны гадавальнік займае
ўсяго тысячную яго долю. Але ўскладзеную на яго функцыю ён выконвае —
забяспечвае лясніцтвы неабходнымі саджанцамі, каб тыя маглі своечасова
ўзнаўляць угоддзі. Між іншым, яму неаднарозова прысвойвалася ганаровае званне
“Лясны гадавальнік высокай культуры”, і мінулы год таксама не стаў выключэннем.

— Знаходзіцца калыска для саджанцаў на
тэрыторыі Ліпенскага лясніцтва, — знаёміць з падраздзяленнем інжынер
лесааднаўлення Ала Конанава. — Займае амаль 24 гектары, і летась тут вырашчана
каля 6 мільёнаў штук розных раслін. Самыя папулярныя — сасна звычайная і елка
еўрапейская: першай пасаджана каля 5 мільёнаў, другой — 700 тысяч штук. У нас
нараджаюцца на свет і бяроза павіслая, дуб чарэшчаты, клён востралісты, ясень
еўрапейскі. Карыстаюцца попытам у азеляняльнікаў ядлоўцы, туі, капарысоўнікі,
самшыт. Тыя, хто любіць такія ягады, як дурніцы, могуць набыць у нас расліны.
Наогул жа, у мінулым годзе прадалі каля 2 мільёнаў штук розных саджанцаў, ад
чаго выручылі паўмільярда рублёў. Большая частка рэалізавана ў Расію — зарабілі
прыблізна яшчэ столькі ж.

— З якіх аддзяленняў складаецца
гадавальнік?

— На 17 гектарах размешчаны пасяўное,
матачнае і школьнае аддзяленні. На апошнім зараз напружана: брыгада жанчын пад
кіраўніцтвам лесавода Iны Беразінскай перасаджвае сеянцы елкі. Многія з нас
нават не здагадваюцца, што, каб атрымаць якасны саджанец, над ім трэба
шчыраваць не адзін год. З-за позняй вясны работы зацягнуліся, але ладная  частка іх ужо зроблена — маладзенькія
саджанцы тысячамі штук накіраваны на пастаяннае месца жыхарства ў лясніцтвы,
якія займаюцца лесааднаўленнем. Нельга абысціся і без цяпліц, дзе вырошчваюцца
саджанцы з закрытай каранёвай сістэмай, якіх, дарэчы, летась для лесакультурнай
вытворчасці выдадзена “на-гара” каля 12 тысяч штук. Плюс, у іх цягнуцца да
святла расліны, атрыманыя чаранкаваннем.

— Ці займаецеся селекцыйнай работай?

— За год больш за 600 тысяч штук
выгадавана з насення з палепшанай спадчынай, у тым ліку елкі — 165, лістоўніцы
— 3, сасны — каля 477 тысяч штук. З навукай мы сябруем. Два гады таму,
напрыклад, хімічная лабараторыя правяла абследаванне глебы, і былі атрыманы
адпаведныя рэкамендацыі па ўнясенні мінеральных угнаенняў.

— Наколькі механізаваны работы?

— Апрацоўка глебы і сеянне насення
цалкам выконваюцца з дапамогай тэхнікі — маем два трактары і ўсе неабходныя
агрэгаты. Астатняя праца часткова разлічана на рукі рабочых, якія шчыруюць тут
з ранняй вясны да позняй восені — праводзяць чаранкаванне, праполку, пасадку,
выкопванне раслін і іншае.

— Перадавыя прыёмы агратэхнікі
выкарыстоў-ваеце?

— Да іх можна аднесці прыгатаванне
ўгнаення з адходаў лесапілавання, перадпасяўную апрацоўку насення стымулятарамі
росту, вырошчаванне сеянцаў ва ўмовах кантралюемага асяроддзя, мульчыраванне і
адцяненне пасеваў для абароны ад розных прыродных анамалій і г.д. Для паліву
існуе стацыянарная арашальная сістэма. З туманам змагаецца спецыяльная
ўстаноўка, размешчаная ў цяпліцах.

— Пра калектыў раскажаце?

— Ён невялікі. Кіруе работамі Віктар
Арцёмчык, на гэтай пасадзе ён ужо 9 гадоў. Дапамагаюць яму лесаводы Iна
Беразінская і Яўген Змітрукевіч. Прафесіянальна спраўляецца з абавязкамі
трактарыст Аляксандр Клімко. На асноўны сезон набіраем часовых рабочых, і
многія з іх таксама добра ведаюць работу ў гадавальніку, бо не першы год
прыкладваюць тут свае рукі.

Лясны гадавальнік у Ліпені цалкам
выконвае свае асноўныя функцыі — вырашае задачы лесааднаўлення, садзейнічае
павышэнню якасці лясоў, іх пароднага саставу, жыццяўстойлівасці. I дапамагае
ўпрыгожыць і азеляніць тэрыторыі горада, прадпрыемстваў, арганізацый, двароў.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем