Колокола Хатыни — в сердце каждого

Колокола Хатыни —  в сердце каждого

Памяць

Званы Хатыні — у кожным сэрцы

У краіне праходзіць акцыя па ўвекавечанні памяці пра загінуўшых пры абароне Айчыны, прысвечаная Дню памяці ахвяр Хатыні

У Асіповіцкім раённым гісторыка-края-знаўчым музеі сабраны багаты матэрыял, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне і ўдзелу ў ёй нашых землякоў. Адзін са стэндаў расказвае пра вёскі Асіповіччыны, якія падзялілі лёс Хатыні.

У гэтыя дні мы разам успамінаем жудасную хатынскую трагедыю, якая адгукаецца болем у нашых сэрцах. Хатынь — гэта помнік усім папялішчам беларускай зямлі. Кожны, хто прыходзіць схіліць галаву да памятных месцаў, забірае з сабою, нават не ўсведамляючы гэтага, маленькі агеньчык памяці беларускага народа…

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

“У той дзень людзі толькі што пазбіраліся раніцой з лясоў, дзе яны хаваліся ад нямецкіх карнікаў. Некаторыя не знайшлі сваіх хат. На іх месцы датлявалі цёплыя яшчэ папялішчы…” Гэтыя словы з апавядання Міхася Лынькова “Астап” не толькі пра яго героя, які пазбавіўся нявесткі і малых унукаў, — яны адлюстроўваюць лёс многіх тысяч беларускіх людзей, якія пазналі жудасці фашысцкай акупацыі. Нашых бабуль і дзядуль. Якім мы ўжо нічым не дапаможам, бо не здатны перакруціць стужку часу. Адзінае, што мы можам, — памятаць. Не толькі можам, але і павінны. Гэта наш абавязак.

Для кожнага беларуса адно з самых свяшчэнных месцаў у краіне — мемарыял Хатынь. 22 сакавіка 1943 года гэта вёска перастала існаваць. У адзін дзень перасталі біцца сэрцы амаль усіх яе жыхароў.

Прайшло без малога 80 га-доў, аднак населены пункт не ўзнавіўся. Тут няма жыхароў, але патокі наведвальнікаў не змяншаюцца. Бо Хатынь — гэта квінтэсэнцыя бязлітаснасці, безчалавечнасці фашыстаў і сімвал бессэнсоўнасці вайны наогул.

І вёсак, па якіх прайшоўся агонь вайны, знішчыўшы ўсё жывое, па краіне нямала. У нашым раёне іх таксама не адзін дзясятак.

13 студзеня 1943 года — чорная дата Брыцалавіч. Нямногія жыхары вёскі ўцалелі пасля таго сцюдзёнага ранку. Карнікі знішчылі 667 мужчын і жанчын, дзяцей і састарэлых. А потым, каб замесці крывавыя сляды сваіх зверстваў, людзей разам з пабудовамі спалілі…

Ад сведак той жудаснай трагедыі сёння засталіся толькі запі-сы ўспамінаў.

Ульяна Кандратаўна Альховік:

— У нашу вёску часта наяз-джалі немцы. Аднойчы прыехалі, пэўна, па даносе. Павесілі майго мужа Пятра і дачку Волю. Яна сувязной у партызан была. А праз колькі дзён зноў прыехалі. Акружылі вёску, усе сем’і сагналі ў хлявы і іншыя пабудовы. Я спрабавала схавацца, але не ўдалося. Знайшлі. Таксама за-гналі ў хлеў. Потым вароты яго адчыніліся, і пачалі расстрэльваць сагнаных сюды людзей. Стралялі, пакуль тыя не перасталі варушыцца. Доўга ў непрытомнасці ляжала я сярод мёртвых. Не магла прыйсці ў сябе: жывая ці не?

Ганна Іванаўна Патапейка:

— Фашысты рабілі аблаву на партызан, ды як уварваліся ў зямлянку — рванула міна. Мо дзесяць гэткіх д’яблаў лягло. Раз’-юшыліся акупанты і разам з карнікамі акружылі нашу вёску…

Быў марозны ветраны ранак. Карнікі турлялі ў плечы аўтаматамі і зганялі ўсіх ад старога да дзіцяці ў калгасныя хлявы. А раней вясковых мужчын сабралі ў школе. Чутны былі стрэлы, крыкі.

«Што будзе з намі, — лямантавалі жанчыны. — Напэўна, апошнія гадзіны мы бачым белы свет”.

Хоць бы дзяцей выратаваць, а іх ля мяне чацвёра. Ніна толькі на свет з’явілася — сем месяцаў. Кармлю, кармлю грудзьмі, а немаўлятка не сунімаецца.

Павялі чалавек з дванаццаць. За прыполы маці чапляліся дзеці, яны хацелі ісці разам. Ісці ў апошнюю дарогу. А калі і мая чарга надышла, абняла сваіх Танюсю, Маньку і Сямёнку, мацней пры-ціснула да сябе Нінку, малюсенькую-малюсенькую. Аўтаматныя чэргі. Нібы падкошаныя жытнёвыя сцяблы, пападалі ўсе. Штосьці гарачае льецца, льецца… Згубіла прытомнасць…

Апрытомнела. Дзе я і што з маімі крывінкамі? Выбралася з-пад трупаў. Адцягвала, адцягвала іх… Знайшла мёртвых дзетак… А мяне хоць бы зачапіла…

Акрамя ўзгаданых Брыцалавіч, падобны жах адбыўся ў Лочыне, Асаўку, Вялікай Гарожы. У полымі загінулі мірныя жыхары Бозака. Былі спалены Лазовае, Палядкі і іншыя вёскі. Ворагі, вымяшчаючы злосць і адчуваючы сваю бездапаможнасць перад сілай рускага духу, помсцілі, знішчалі, забівалі. Старых бабуль, жанчын з дзецьмі, немаўлят…

Званы Хатыні і сёння гучаць у сэрцы кожнага з нас. І людзі ідуць да помнікаў, якіх на Асіповіччыне шмат.

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы кнігі “Памяць. Асіповіцкі раён”.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем